Мінск стане экуменічнай сталіцай Еўропы ў 2014 г. |
Экуменізм |
08.06.2012 09:41 |
Падобныя форумы праводзяцца раз на два гады па чарзе ў краінах з каталіцкай і праваслаўнай большасцю па запрашэнні адпаведнага біскупа. На гэты раз такое запрашэнне прыйшло ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. «Выбар Мінска месцам правядзення гэтага прэстыжнага форуму, які хацелі б правесці многія гарады, з’яўляеца прызнаннем на Еўрапейскім узроўні добрых праваслаўна-каталіцкіх адносінаў у Беларусі і знакам павагі да нашай краіны», — пракаментаваў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Тэма і дата правядзення форуму будуць устаноўлены пазней. |