Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачынаецца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян
Экуменізм
18.01.2016 00:00

Штогод з 18 па 25 студзеня ў хрысціянскіх Цэрквах праходзіць экуменічны тыдзень. У гэты час вызнаўцы хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, малітвах, канферэнцыях, канцэртах і іншых сустрэчах.

Ідэя малітвы за адзінства хрысціянскіх Цэркваў нарадзілася яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя сярод пратэстантаў. У першай палове XX ст. французскі пастар Поль Ватсан прапаваў праводзіць васьмідзённае служэнне дзеля адзінства хрысціян з 18 па 25 студзеня з сімвалічным значэннем.

Упершыню гэты тыдзень прайшоў y 1908 годзе.

Другі Ватыканскі Cабор прыняў «Дэкрэт аб экуменізме», у якім сярод іншага падкрэсліваецца, што малітва з'яўляецца цэнтрам і душой экуменічнага руху і падтрымлівае прыхільнікаў Тыдня малітвы.

У 1966 годзе камісіяй Сусветнай Рады Цэркваў і «Сакратарыятам па справах адзінства хрысціян» (цяпер Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству) было прынята рашэнне аб штогадовай сумеснай падрыхтоўцы афіцыйнага тэксту для Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Упершыню гэтае рашэнне было рэалізавана ў 1968 годзе.

Сёлета падчас Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян будзем разважаць над тэкстамі, якія падрыхтавалі хрысціяне з Латвіі. А сам тыдзень пройдзе пад дэвізам «Пакліканыя, каб абвяшчаць вялікія справы Пана» (пар. 1 П 2, 9).


(JM)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.