Аўтар хрысціянскіх песень Алеся Унукоўская выпусціла новы дыск |
Экуменізм |
24.08.2015 16:02 |
Новы дыск Алесі Унукоўскай «Песні пакланення і праслаўлення» пабачыў свет ў жніўні 2015 года. Песні гэтай дзяўчыны спяваюцца і ў беларускіх касцёлах, і ў пратэстанцкіх дамах малітвы, і па папулярнасці часта ўспрымаюцца як «народныя». Яны гучаць у пілігрымках, падчас святой Імшы і Камуніі. Сапраўдныя хрысціянскія хіты, гэтыя спевы перакладзены на рускую, польскую, украінскую мовы і верна служаць вернікам нашых краін-суседак. У мінулым годзе спеў Алесі Унукоўскай «Зоркі далёка» стаў афіцыйным гімнам Сустрэчы моладзі Львоўскай дыяцэзіі Украіны. Восьмы па ліку, сёлетні альбом прынцыпова адрозніваецца ад мінулых. У ім прадстаўлены як зусім новыя спевы, так і творы, што маюць сваю перадгісторыю. Сярод неспадзяванак — бонус-трэк «Блюз» і ўласнае музычнае бачанне верша-гімна «Магутны Божа». Набыць дыск можна ў кіёсках мінскай парафіі Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл). (ils) |