Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім: «У нас агульныя каштоўнасці і агульнае евангельскае сведчанне» |
Экуменізм
|
25.01.2015 11:41 |
«Кожны нармальны чалавек не можа заставацца абыякавым да тэмы адзінства хрысціянаў. Мы, канешне, таксама перажываем, што існуюць раздзелы паміж намі, — адзначыў у каментары для Catholic.by з нагоды завяршэння Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
Паводле слоў праваслаўнага іерарха, «у нас агульныя каштоўнасці, якія мы нясём у свет, агульнае евангельскае сведчанне». Епіскуп дадаў, што «у Праваслаўнай Царкве за кожным багаслужэннем моляцца аб адзінстве хрысціян: «аб дабрабыце святых Божых Цэкваў і злучэнні ўсіх». «Асабліва важна тут, на беларускай зямлі, дзе стагоддзямі суіснуюць розныя хрысціянскія канфесіі, нам захоўваць мірныя адносіны і памагаць адзін аднаму ва ўмацаванні і папулярызацыі нашых духоўных скарбаў веры», — дадаў іерарх. (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.