26 снежня — свята св. Стэфана, першамучаніка |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дз 6, 8–10; 7, 54–60 Вось бачу нябёсы раскрытыя Чытанне кнігі Дзеяў Апосталаў. У тыя дні: Стэфан, поўны ласкі і моцы, чыніў вялікія цуды і знакі сярод народу. Некаторыя з сінагогі, называнай лібертынскай і кірынэйскай, і александрыйскай, і некаторыя з Кілікіі і Азіі паўсталі і пачалі спрачацца са Стэфанам. Але не маглі супрацьстаяць мудрасці і Духу, з якімі ён прамаўляў. Калі яны слухалі гэта, запалалі гневам у сэрцах сваіх і скрыгаталі на яго зубамі. Стэфан жа, напоўнены Духам Святым, паглядзеў на неба і ўбачыў славу Божую і Езуса, які стаяў праваруч Бога, і сказаў: Вось бачу нябёсы раскрытыя і Сына Чалавечага, які стаіць праваруч Бога. Але яны, закрычаўшы моцным голасам, заткнулі вушы свае і кінуліся на яго ўсе разам. І вывеўшы за горад, пачалі каменаваць. А сведкі паклалі адзежу сваю каля ног юнака, якога звалі Саўл. І каменавалі Стэфана, які заклікаў і казаў: Пане Езу, прымі дух мой. І, упаўшы на калені, усклікнуў моцным голасам: Пане, не лічы ім граху гэтага! І, сказаўшы гэта, спачыў. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 31 (30), 3cd–4. 6 і 8аb. 16bc i 17 (Р.: 6а) Рэфрэн: У рукі Твае, Пане, аддаю я дух мой. 3. Будзь для мяне каменнай цвярдыняй, * Рэфрэн: 6. У рукі Твае аддаю дух мой; * Рэфрэн: 16. У Тваіх руках дні мае, * Пс 118 (117), 26а і 27а Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Благаслаўлёны, хто ідзе ў імя Пана, * Пан ёсць Богам, і Ён асвятліў нас. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 10, 17–22 Не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага будзе гаварыць праз вас + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус сказаў сваім апосталам: Сцеражыцеся людзей, бо будуць аддаваць вас судам і ў сінагогах сваіх будуць бічаваць вас. І павядуць вас да правіцеляў і да каралёў з-за Мяне, дзеля сведчання перад імі і язычнікамі. Калі ж будуць выдаваць вас, не турбуйцеся, як або што сказаць, бо дадзена будзе вам у тую гадзіну, што сказаць. Бо не вы будзеце гаварыць, а Дух Айца вашага будзе гаварыць праз вас. І выдасць брат брата на смерць, і бацька сына; і паўстануць дзеці на бацькоў і аддадуць іх на смерць. І ўсе будуць ненавідзець вас за імя Маё. Хто ж вытрывае да канца, будзе збаўлены. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 25.01.2010 18:31 |