9 лістапада — свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базылікі |
Эзх 47, 1–2. 8–9. 12 Бачыў ваду, што выцякала з-пад святыні, і ўсе, да каго дасягала вада гэтая, былі збаўлены
Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля.У тыя дні: Анёл вярнуў мяне да ўваходу ў святыню. І вось выцякала вада з-пад парога святыні на ўсход, бо тая святыня звернута на ўсход. А вада выцякала з-пад правага боку святыні на поўдзень ад алтара. І сказаў мне: Гэтая вада выходзіць на ўсходні абшар, сыходзіць у стэп і ўпадае ў мора, і, патрапіўшы ў мора, аздаравіцца вада. І кожная жывая істота, якая кішыць там, куды ўвойдзе паток, будзе жыць. І рыбы будзе вельмі шмат, бо куды ўвойдзе гэтая вада, усё аздаравіцца. І там, куды ўвойдзе гэты паток, будзе жывым усё. А над патокам, на беразе яго з гэтага і з таго боку будзе расці ўсялякае дрэва, што дае ежу. І лісце не будзе ападаць з яго, і плады яго не скончацца. І кожны месяц будзе прыносіць новы плён, бо вада для яго выходзіць са святыні. І будзе плод яго для ежы, а лісце для лекаў. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 46 (45), 2–3. 5–6. 8–9 (Р.: пар. 5) Рэфрэн: Патокі весяляць шатры Найвышэйшага. 2. Бог — наша прыстанішча і сіла, * Рэфрэн: 5. Патокі рачныя весяляць горад Божы, * Рэфрэн: 8. Пан Магуццяў з намі, * Рэфрэн: ф ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ 1 Кар 3, 9с–11. 16–17 Вы святыня Божая Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Вы — будоўля Божая. Я, паводле дадзенай мне ласкі Божай, як мудры дойлід, паклаў падмурак, а іншы будуе. Няхай кожны глядзіць, як будуе, бо ніхто не можа пакласці іншага падмурку, акрамя пакладзенага, якім ёсць Езус Хрыстус. Ці не ведаеце, што вы святыня Божая і што Божы Дух жыве ў вас? Калі хто зруйнуе святыню Божую, таго зруйнуе Бог, таму што святыня Бога святая, а ёй з’яўляецеся вы. Гэта слова Божае. фСПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 2 Кр 7, 16 Я выбраў і асвяціў гэтае месца, — кажа Пан, —каб Маё імя было там навекі. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 2, 13–22 Казаў пра святыню цела свайго + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус прыйшоў у Ерузалем. І знайшоў у святыні тых, хто прадаваў валоў, авечак і галубоў, і мянялы сядзелі там. І зрабіў бізун з вяровак і павыганяў усіх са святыні, а таксама авечак і валоў, грошы мянялаў парассыпаў, а сталы папераварочваў. А прадаўцам галубоў сказаў: Забярыце гэта адсюль і не рабіце дому Айца Майго домам гандлю. І прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: Клопат аб доме Тваім з’ядае Мяне. На гэта юдэі сказалі Яму ў адказ: Які знак пакажаш нам, што можаш гэтак рабіць? Езус сказаў ім у адказ: Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзнясу яе. І сказалі юдэі: Гэтая святыня будавалася сорак шэсць гадоў, а Ты ўзнясеш яе за тры дні? Казаў пра святыню цела свайго. І калі Ён уваскрос з мёртвых, то вучні Ягоныя ўспомнілі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісанню і слову, якое казаў Езус. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 08.11.2010 14:53 |