21 верасня — свята св. Мацвея, апостала і евангеліста |
Эф 4, 1–7. 11–13 Ён паставіў адных апосталамі, іншых евангелістамі Чытанне Першга паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Малю вас я, вязень Пана, паступаць годна паклікання, якім вы пакліканы, з усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові, стараючыся захаваць еднасць духа ў саюзе міру. Адно цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання. Адзін Пан, адна вера, адзін хрост, адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх нас. Кожнаму з нас дадзена ласка паводле меры Хрыстовага дару. І Ён паставіў адных апосталамі, другіх прарокамі, іншых евангелістамі, іншых пастырамі і настаўнікамі дзеля выхавання святых для справы служэння, для будавання Хрыстовага Цела, пакуль усе мы прыйдзем да еднасці веры і пазнання Сына Божага, да чалавека дасканалага, да меры сталасці паводле Хрыстовай паўнаты. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 19 (18), 2–3. 4–5 (Р.: 5а) Рэфрэн: Па ўсёй зямлі расходзіцца іх голас. 2. Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, * Рэфрэн: 4. Няма мовы, і няма слоў, * Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Табе спявае слаўны хор апосталаў. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 9, 9–13 Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім. І калі Езус сядзеў за сталом у доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў прыйшло і села за стол з Ім і вучнямі Ягонымі. Убачыўшы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: Чаму Настаўнік ваш есць і п’е разам з мытнікамі і грэшнікамі? Езус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: Не здаровым патрэбны лекар, але хворым. Пайдзіце, навучыцеся, што значыць «міласэрнасці хачу, а не ахвяры». Бо Я не прыйшоў клікаць праведнікаў, але грэшнікаў. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 13.08.2010 17:30 |