22 лютага — свята катэдры св. Пятра, апостала |
1 П 5, 1–4 Адзін са старэйшых, як сведка цярпенняў Хрыстовых Чытанне Першага паслання святога апостала Пятра. Умілаваныя: Старэйшых сярод вас я заклікаю як адзін са старэйшых, як сведка цярпенняў Хрыстовых і супольнік славы, што павінна адкрыцца. Пасвіце статак Божы, што пры вас, наглядаючы за ім не пад прымусам, але добраахвотна, згодна з воляй Божай, не дзеля агіднай нажывы, але са шчырым жаданнем. Не злоўжывайце ўладаю над падданымі, але станьце прыкладам для статка. А калі з’явіцца Найвышэйшы Пастыр, вы здабудзеце неўвядальны вянок славы. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 23 (22), 1–3а. 3b–4. 5. 6 (Р.: 1) Рэфрэн: Пан — пастыр мой, не буду мець нястачы. 1. Пан — пастыр мой, ні ў чым не буду мець нястачы, * Рэфрэн: Накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці * Рэфрэн: 5. Ты стол для мяне накрываеш * Рэфрэн: 6. Сапраўды, дабрыня і міласэрнасць Твая будуць са мною * Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 16, 18 Ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 16, 13–19 Ты — Пётр, і дам табе ключы Валадарства Нябеснага + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай і пытаўся ў вучняў сваіх, кажучы: Кім людзі лічаць Сына Чалавечага? Яны ж сказалі: Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміяй ці адным з прарокаў. Ён кажа ім: А вы кім лічыце Мяне? Сымон Пётр адказаў: Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога. Тады Езус сказаў яму ў адказ: Шчаслівы ты, Сымоне, сын Ёнавы, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. I Я кажу табе, што ты — Пётр (скала), і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. І дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 27.01.2010 13:57 |