29 красавіка — свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла |
1 Ян 1, 5 — 2, 2 Кроў Езуса ачышчае нас ад усялякага граху Чытанне Першага паслання святога апостала Яна. Умілаваныя: Навіну, якую мы пачулі ад Езуса Хрыста, абвяшчаем вам, што Бог ёсць Святло і няма ў Ім ніякай цемры. Калі мы кажам, што маем еднасць з Ім, а ходзім у цемры, то мы хлусім і паступаем не па праўдзе. А калі ходзім у святле, як Ён ёсць у святле, то маем еднасць паміж сабою, і кроў Езуса, Сына Ягонага, ачышчае нас ад усялякага граху. Калі кажам, што не маем граху, ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды. Калі ж вызнаём грахі нашыя, то Ён, верны і справядлівы, прабачыць нам грахі і ачысціць нас ад усялякай несправядлівасці. Калі кажам, што мы не зграшылі, то робім Яго ілгуном, і няма ў нас слова Ягонага. Дзеці мае, гэта пішу вам, каб вы не грашылі. Калі ж хто зграшыць, то мы маем Заступніка перад Айцом, Езуса Хрыста справядлівага. Ён ёсць ахвярай уміласціўлення за нашыя грахі, і не толькі за нашыя, але таксама за грахі ўсяго свету. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 103 (102), 1–2. 3–4. 8–9. 13–14. 17–18а (Р.: 1а) Рэфрэн: Благаславі, душа мая, Пана. 1. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 3. Ён адпускае ўсе беззаконні твае * Рэфрэн: 8. Міласэрны ёсць Пан і ласкавы, * Рэфрэн: 13. Як літуецца бацька над сынамі, * Рэфрэн: 17. Міласэрнасць Пана спрадвеку * Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Мц 11, 25 Благаслаўлёны Ты, Ойча, Пан неба і зямлі, што таямніцу Валадарства Ты адкрыў дзецям. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 11, 25–30 Ты схаваў гэта ад мудрых і адкрыў гэта дзецям + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час, адказваючы, Езус сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць. Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 05.03.2010 18:30 |