25 ліпеня — свята св. Якуба, апостала |
2 Кар 4, 7–15 Заўсёды носім у целе кананне Езуса Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Мы маем скарб у гліняных пасудзінах, каб веліч моцы была Божая, а не паходзіла ад нас. Усяляк уціскаюць нас, але мы не прыгнечаныя. Мы ў разгубленасці, але не паддаёмся роспачы. Нас пераследуюць, але мы не пакінутыя. Знішчаюць нас, але мы не гінем. Заўсёды носім у целе кананне Езуса, каб і жыццё Есуса аб’явілася ў целе нашым. Бо мы, жывыя, няспынна ідзём на смерць дзеля Езуса, каб і жыццё Езуса аб’явілася ў нашым смяротным целе. Так што смерць дзейнічае ў нас, а жыццё — у вас. Маючы той самы дух веры, як напісана: Я паверыў, таму гаварыў, — і мы верым, таму і кажам, ведаючы, што той, хто ўваскрасіў Пана Езуса, і нас уваскрасіць разам з Езусам і паставіць перад сабою разам з вамі. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 126 (125), 1–2ab. 2cd–3. 4–5. 6 (Р.: 5) Рэфрэн: Хто ў слязах сеяў, жаць будзе з радасцю. 1. Калі Пан перамяніў лёс Сіёну, * Рэфрэн: Тады гаварылі між народамі: * Рэфрэн: 4. Змяні наш лёс, о Пане, * Рэфрэн: 6. Хто ідзе і плача, * Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 15, 16 Я выбраў вас са свету, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў, — кажа Пан. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 20, 20–28 Келіх мой будзеце піць + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Падышла да Езуса маці сыноў Зэбэдэя са сваімі сынамі і пакланілася, каб папрасіць Яго аб нечым. Ён жа сказаў ёй: Чаго ты хочаш? Яна адказала: Скажы, каб гэтыя два сыны мае селі ў Тваім Валадарстве адзін праваруч, а другі леваруч Цябе. Езус сказаў у адказ: Не ведаеце, аб чым просіце. Ці можаце піць келіх, які Я павінен піць? Яны кажуць Яму: Можам. І кажа ім: Келіх мой будзеце піць, але не Я даю дазвол сесці праваруч ці леваруч Мяне, бо гэта прызначана для тых, каму падрыхтаваў Айцец Мой. Калі пачулі дзесяць вучняў, яны абурыліся на двух братоў. А Езус паклікаў іх і сказаў: Вы ведаеце, што кіраўнікі народаў пануюць над імі і вяльможы маюць уладу над імі. Няхай не так будзе сярод вас. Але, хто хацеў бы стаць сярод вас вялікім, няхай будзе слугою вашым. А хто хацеў бы стаць першым, няхай будзе нявольнікам вашым. Бо і Сын Чалавечы прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, але каб служыць і аддаць жыццё сваё дзеля адкуплення многіх. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 06.07.2010 18:06 |