23 ліпеня — свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы |
Гал 2, 19–20 Ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў. Браты: Праз Закон я памёр для Закона, каб жыць дзеля Бога. Я ўкрыжаваўся разам з Хрыстом, і ўжо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстус. А што цяпер жыву ў целе, то жыву вераю ў Сына Божага, які палюбіў мяне і аддаў сябе за мяне. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 34 (33), 2–3. 4–5. 6–7. 8–9. 10–11 (Р.: 2а або 9а) Рэфрэн: Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы. 2. Благаслаўляць буду Пана ва ўсе часы, * Рэфрэн: 4. Узвялічвай Пана са мной, * Рэфрэн: 6. Гляньце на Яго і прасвятліцеся, * Рэфрэн: 8. Анёл Пана аберагае тых, хто Яго баіцца, * Рэфрэн: 10. Бойцеся Пана, Ягоныя святыя; * Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 15, 9b. 5b Заставайцеся ў Маёй любові, — кажа Пан, —хто застаецца ўва Мне, той прыносіць багаты плён. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 15, 1–8 Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Я — сапраўдная вінаградная лаза, а Айцец Мой — вінаградар. Кожную галінку ўва Мне, якая не прыносіць плоду, Ён адразае, і кожную, якая дае плод, ён ачышчае, каб давала яшчэ больш пладоў. Вы ўжо чыстыя дзякуючы слову, якое Я сказаў вам. Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас. Як галінка не можа прынесці плоду сама з сябе, калі не застанецца ў вінаграднай лазе, так і вы, калі не будзеце ўва Мне. Я — вінаградная лаза, вы — галіны. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён, бо без Мяне нічога не можаце зрабіць. Хто не застаецца ўва Мне, будзе выкінуты вон, як галіна, і засохне. І збіраюць іх, і кідаюць у агонь, і яна згарае. Калі будзеце ўва Мне і словы Мае ў вас будуць, прасіце, чаго захочаце, і станецца вам. Гэтым уславіцца Айцец Мой, калі вы прынясеце багаты плён і станеце Маімі вучнямі. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 06.07.2010 18:08 |