10 жніўня — свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка |
2 Кар 9, 6–10 Бог любіць таго, хто дае з радасцю Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Браты: Хто сее скупа, той скупа і пажне, а хто сее шчодра, той шчодра і пажне. Няхай кожны дае, як вырашыць у сэрцы сваім, а не са шкадаваннем ці з прымусу, таму што Бог любіць таго, хто дае з радасцю. Бог мае моц узбагаціць вас усякаю ласкаю, каб вы, заўсёды і ва ўсім маючы ўсялякі дастатак, былі багатыя на ўсялякія добрыя справы. Як напісана: Раскідаў, раздаў бедным; справядлівасць ягоная трывае навекі. А той, хто дае сейбіту насенне і хлеб на спажытак, дасць і памножыць вашае насенне, і ўзрасціць плён справядлівасці вашай. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 112 (111), 1–2. 5–6. 7–8. 9 (Р.: 5а) Рэфрэн: Шчаслівы той, хто міласэрны і пазычае. 1. Шчаслівы чалавек, які баіцца Пана * Рэфрэн: 5. Шчаслівы чалавек, які міласэрны і пазычае, * Рэфрэн: 7. Ён не пабаіцца дрэннай навіны, * Рэфрэн: 9. Раскідаў, раздаў бедным; * Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 8, 12bc Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 12, 24–26 Хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Сапраўды, сапраўды кажу вам: калі пшанічнае зерне, упаўшы ў зямлю, не памрэ, то застанецца адно, а калі памрэ, то прынясе багаты плён. Хто любіць жыццё сваё, загубіць яго; а той, хто ненавідзіць жыццё сваё на гэтым свеце, захавае яго для вечнага жыцця. Калі хто служыць Мне, няхай ідзе Маім шляхам; і дзе Я, там будзе і слуга Мой. І хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец Мой. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 04.08.2010 13:42 |