Навухаданосар «цешыўся супакоем у сваім доме і радасцю ў сваім палацы». Вось яно — здзяйсненне ўсіх мараў: палац, супакой і радасць. І горад, і палац у апісаннях і малюнках выглядаюць велічна і шыкоўна. «Выдатны стратэг і палітык», — як цяпер пра яго пішуць. Прыкладна так, але з адпаведнымі параўнаннямі і эпітэтамі, праслаўлялі свайго караля і ягоныя сучаснікі. Што ж, дасягнуў, можна сказаць, вяршыні свету...
Падчас пілігрымкі ў Ларэта 4 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даверыў апецы Маці Божай Сінод Біскупаў, які распачнецца ў нядзелю, і Год веры. Таксама Папа даверыў Найсвяцейшай Панне «ўсе цяжкасці, якія перажывае наш свет у пошуку духоўнай раўнавагі і міру, праблемы шматлікіх сем’яў, прагненні моладзі, цярпенні тых, хто чакае праяваў салідарнасці і любові».
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 3 кастрычніка папа Бэнэдыкт XVI папрасіў вернікаў аб малітве ў інтэнцыі Года веры і Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі. Таксама Пантыфік нагадаў, што заўтра накіроўваецца ў Ларэта і будзе пілігрымаваць шляхам бл. Яна ХХІІІ, які 50 гадоў таму маліўся ў гэтым санктуарыі перад распачаццем Другога Ватыканскага Сабору.
10 кастрычніка Святы Айцец Бэнэдыкт XVI благаславіць адарацыйны алтар «Зорка Казахстана», які будзе пасля перададзены ў санктуарый Маці Божай Каралевы Міру ў Азёрным у Казахстане. Праект рэалізаваны таварыствам «Communita Regina della Pace» ў Радоме (Польшча) і ўключае заснаванне 12 месцаў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ва ўсім свеце ў інтэнцыі міру.
Адным з пытанняў, якое часта перарастае ў спрэчкі паміж католікамі і праваслаўнымі, з’яўляецца кананізацыя грэка-каталіцкага архіепіскапа Язафата Кунцэвіча. Яна адбылася больш чым праз два стагоддзі пасля яго смерці, а здзейсніў яе ў 1867 г. бл. папа Пій ІХ.
2 кастрычніка 2012 г., Палац Рэспублікі
Ваша Эксцэленцыя, пасол Чэхіі ў Беларусі спадар Іржы Карас, вашы Эксцэленцыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, прадстаўнікі дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь і грамадства, духоўныя асобы, браты і сёстры!
Прэзентацыя на кастрычнік >>>
«На Тваё слова закіну сеткі» (Лк 5, 5)
Езус, скончыўшы навучанне i седзячы ў лодцы Сымона, звярнуўся да яго і яго таварышаў, каб закiнулi свае сеткі ў мора. Сымон адказаў, што ён працаваў усю ноч і безвынікова, а потым дадаў: «Але па слове Тваім закінем сеткі».
З 7 па 28 кастрычніка ў Ватыкане пройдзе Сінод Біскупаў па новай евангелізацыі. Беларусь на ім прадставіць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Навошта збіраюцца cіноды і як прайшоў ў Беларусі Год новай евангелізацыі, чытайце ў інтэрв’ю Сatholic.by.
«Чалавек як Божае стварэнне прызначаны да вечнасці, і ў кожным чалавеку ёсць іскра несмяротнасці, якая яму нагадвае аб гэтым. Папа Бэнэдыкт XVI паказвае нам гэтую іскру, якою ёсць іскра веры і якая павінна нанова заззяць падчас Года веры. Гэта час адказнай працы ў справе абужэння свядомасці чалавека, каб дапамагчы яму не змарнаваць сваё жыццё і дасягнуць вечнага шчасця», — адзначаецца ў Пастырскім пасланні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на Год веры, які распачнецца 11 кастрычніка 2012 г. і завершыцца 24 лістапада 2013 г.