«Ніколі не бралася пад увагу магчымасць адмяніць папскі візіт у Ліван, а нарастаючае напружанне на Блізкім Усходзе тым больш узмацніла жаданне Бэнэдыкта XVI наведаць гэтую краіну, каб абвяшчаць мір і выказаць усім сваю глыбокую салідарнасць», — адзначыў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.
14 верасня ў Касцёле адзначаецца свята Узвышэння Святога Крыжа. Лічыцца, што 14 верасня 335 г. была асвячона святыня над пячорай Гробу Пана, у якім устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы. Каб шматлікія хрысціяне, прысутныя на ўрачыстасці, маглі ўбачыць вялікую святыню, біскуп узнімаў («узвышаў») Крыж над галовамі прысутных. У Рыме свята было ўведзена папам Грыгорыем І.
14 верасня распачынаецца трохдзённы візіт Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Ліван. Ужо зараз журналісты, палітыкі і духавенства выказваюць надзею, што гэтае падарожжа прынясе хаця б крыху міру ўсяму Блізкаму Усходу. Што чакае Папу ў Ліване і якая гэта краіна?
12 верасня 2012 г., мінскі архікатэдральны касцёлГлыбокапаважаныя браты і сёстры!1. Сёння галоўнае свята мінскай архікатэдры — Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
Ім стаў швейцарскі адвакат Рэнэ Бруэльх. Мяркуецца, што супрацоўніцтва Ватыкана з Міжнародным экспертам па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму наблізіць ватыканскае фінансавае заканадаўства да міжнародных стандартаў.
Да будавання міру і паяднання заклікаў хрысціян Блізкага Усходу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 12 верасня. Таксама Папа заахвоціў увесь Касцёл да салідарнасці з імі.
Імя Марыя, паводле традыцыі, што паходзіць ад св. Гераніма, перакладаецца як «Пані». Для хрысціянаў яна і сапраўды Пані, а для католікаў тым больш, бо ў каталіцтве вызнаецца яе Унебаўзяцце і яе называюць Валадаркай неба і зямлі.
У адной са сваіх кніг Дэн Браўн апавядае аб тым, што нібыта перад Нікейскім Саборам «вучні Езуса бачылі ў Ім толькі смяротнага прарока: вялікую і моцную асобу, але толькі чалавека». Паводле пісьменніка, імператар Канстанцін першым абвясціў Яго Богам і загадаў знішчыць усе Евангеллі, якія казалі аб адваротным.