Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Божае Нараджэнне]
Усяго 37 матэрыялаў адзначана цэтлікам Божае Нараджэнне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Адным з хрысціянскіх сімвалаў, які шырока абмяркоўваецца навукоўцамі на працягу многіх стагодзяў, з’яўляецца Бэтлеемская зорка. Існуе шмат розных гіпотэз адносна яе прыроды: некаторыя лічаць яе звышнатуральнай з’явай ці проста вобразам, іншыя, наадварот, шукаюць пацвярджэння сапраўднасці касмічнага феномену, які адбыўся каля 2000 гадоў таму. Што гэта была за зорка? Ці існавала яна на самой справе? Што яна кажа для нашай веры? Адказаць на гэтыя пытанні мы паспрабуем сёння.
Нядаўна мы перажывалі адно з самых цудоўных святаў літургічнага года — Божае Нараджэнне. Напэўна, яно з’яўляецца самым любімым для большасці людзей, і не толькі веруючых. Яно зачароўвае сваёй таямнічасцю і прыгажосцю, нагадвае аб цеплыні сямейнага кола, агеньчыках, святочнай ёлцы, атаясамліваецца з пахам карыцы і мандарынаў, падарункамі і, канешне, успамінамі з дзяцінства.
Пра традыцыі святкавання Божага Нараджэння ў часы свайго дзяцінства сказаў наведвальнікам «Twitter» Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Адпаведны запіс быў апублікаваны ў мікраблогу Папы вечарам 24 снежня, пасля Імшы, якую Пантыфік цэлебраваў у базыліцы св. Пятра.
Пра тое, што хрысціяне павінны прытрымлівацца прыкладу Езуса ў пабудове міру ва ўсім свеце, нагадаў Папа падчас святой Імшы ў вігілію Божага Нараджэння, у базыліцы св. Пятра. Таксама Пантыфік заклікаў да міру на Святой Зямлі, што асабліва актуальна для горада, дзе нарадзіўся Хрыстус, Бэтлеема. У літургіі ў Ватыкане ўдзельнічалі 10 тысяч вернікаў.
21 снежня ў ватыканскай капліцы «Redemptoris Mater» Пантыфік і супрацоўнікі Рымскай Курыі выслухалі чарговае казанне, якое прамовіў прапаведнік Папскага дома а. Раньера Канталамеса. Святар праводзіць адвэнтавыя рэкалекцыі для Папы.
Выйшаў каментарый Святога Айца Бэнэдыкта XVI да яго кнігі «Дзяцінства Езуса» — апошняй у трылогіі «Езус з Назарэта». Каментарый змешчаны ў аўтарытэтнай фінансава-эканамічнай міжнароднай газеце «Financial Times».
Чарговае Божае Нараджэнне, усё тое ж свята… Свет, у які прыходзіць
Дзіця, такі ж, як і ў часы кіравання Цэзара Аўгуста. Голад і
перанасычэнне, убоства і багацце, нявіннасць і распуста, вернасць і
здрада, заганы і пабожнасць, прагнасць і ненасытнасць, наіўнасць і
інтрыгі, святасць і грэх.
16 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведаў рымскую парафію Св. Патрыцыя, дзе сустрэўся з вернікамі і ўзначаліў літургію. У гаміліі Пантыфік нагадаў пра радасць, якая прысутнічае ў Адвэнце і натхняе ўвесь час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння і крыніца якой, па словах Папы, — трывалае пачуццё прысутнасці Збаўцы сярод нас.
Прадстаўлена праграма набажэнстваў перыяду Божага Нараджэння, якія ўзначаліць Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Папа будзе цэлебраваць Імшу ў вігілію Нараджэння Пана, 25 снежня ўдзеліць благаслаўленне «Urbi et Orbi», ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана ўдзеліць біскупскую сакру, а 13 студзеня ахрысціць дзяцей.
Абрана ёлка, якая сёлета з нагоды Божага Нараджэння ўпрыгожыць плошчу Святога Пятра ў Рыме. Дрэва вышынёю ў 28 метраў у вышыню і паходзіць з італьянскага рэгіёна Малізэ. Мільёнамі агеньчыкаў ёлка заіскрыцца 14 снежня.
«Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, вельмі разгневаўся і паслаў пазабіваць усіх хлопцаў у Бэтлееме ды ва ўсіх ваколіцах яго, ад двух гадоў і менш, паводле часу, які выведаў ад мудрацоў.
Ідучы за зоркай, мудрацы знайшлі Дзіцятка Езуса, перад якім упалі ніцма і якому прынеслі дары. Пазней традыцыя народнага ўшанавання мудрацоў аказалася цесна звязанай з урачыстасцю Аб’яўлення Пана (6 студзеня), якая ў некаторых краінах таксама мае назву свята Трох мудрацоў або Трох каралёў.
Самая вялікая калядная ёлка ў італьянскім горадзе Губбіо павінна дапамагаць уздымацца да Бога, прымаць Хрыста і несці Яго святло ў сучасны свет. Аб гэтым казаў папа Бэнэдыкт XVI падчас цырымоніі адкрыцця каляднай ёлкі ў гэтым гарадку. Здзейсніў гэта Пантыфік з дапамогай планшэта iPad 7 снежня 2011 г.