Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Грамадства]
Усяго 10 матэрыялаў адзначана цэтлікам Грамадства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Негатыўны ўнёсак сект у жыццё грамадства — тэма размовы Ватыканскага радыё з кіраўніком Інфармацыйна-кансультацыйнага цэнтра імя Іосіфа Волацкага Беларускай Праваслаўнай Царквы Уладзімірам Марціновічам. І сапраўды, у навінах мы не часта чуем пра секты, у асноўным, калі гэта даходзіць да крымінальнай справы. А што схавана глыбей?
Пад тэорыяй рэінкарнацыі маецца на ўвазе вера ў тое, што пасля разлучэння з целам (пасля смерці) душа ўвасабляецца ў целе іншага чалавека ці жывёлы. Што ж кажа Біблія адносна рэінкарнацыі?
Сусветны дзень філасофіі адзначаецца з 2002 года ў трэці чацвер лістапада. Сёлета гэты дзень выпаў на 17 лістапада.
20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень бежанцаў. Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асмблеяй ААН 4 снежня 2000 года.
31 мая адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. Абвясціла гэты дзень Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў 1988 г.
Падзяку Святому Айцу Бэнэдыкту XVI за дапамогу, аказанную Коста-Рыцы пасля ўрагану, які адбыўся ў лістападзе 2010 г., выказаў міністр замежных спраў краіны Рэнэ Кастро.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяры будаўнічай катастрофы, якая адбылася ў Санта-Круз (Балівія) і суперажывае сем’ям пацярпелых. 24 студзеня гг. у гэтым горадзе абваліўся 9-павярховы дом, пад руінамі якога былі знойдзены целы некалькіх чалавек.
27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Гэтую дату Генеральная асамблея ААН устанавіла ва ўспамін аб вызваленні лагера смерці ў Асвенціме (Польшча).
Пра шляхі інтэграцыі інвалідаў у грамадства, іх адаптаванне і развіццё праз адукацыю і працоўную дзейнасць распавяла ў інтэрв’ю Catholic.by Гертрауд Ассманн, дырэктар інстытута «Карытас» па працы з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі дыяцэзіі Лінц (Верхняя Аўстрыя).
На неабходнасць сувязі эканамічнай дзейнасці з адказнасцю за чалавека, клопатам аб шанаванні яго годнасці, імкненнем да агульнага дабра ўказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з членамі Папскай акадэміі грамадскіх навук, якая адбылася 30 красавіка 2010 г. У Апостальскай Сталіцы праходзіць XVI пленарнае пасяджэнне гэтай арганізацыі, прысвечанае аналізу глабальнага эканамічнага крызісу ў святле этычных праблем.