Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сёння — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту |
Каляндар |
27.01.2011 12:53 |
27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр халакосту. Гэтую дату Генеральная асамблея ААН устанавіла ва ўспамін аб вызваленні лагера смерці ў Асвенціме (Польшча). Сёння прадстаўнікі розных веравызнанняў у розных краінах свету заклікаюць да малітвы аб ахвярах халакосту і аб тым, каб будучыя пакаленні, памятаючы аб гэтай трагедыі, ніколі не дапусцілі паўтарэння генацыду. У сваю чаргу прадстаўніцтва ААН у РБ і Грамадскае аб’яднанне «Рэспубліканскі фонд „Халакост“» арганізуюць 27 студзеня 2011 г. у 16.00 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны памятнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакосту. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.