Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Пілігрымка на Святую Зямлю]
Зварот Пасла РБ у Ізраіле падчас асвячэння дошкі з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове ў Іерусаліме
2011-10-26 08:54:11


Шаноўныя святары,
Шаноўныя пілігрымы з Беларусі,

Усе колеры вясёлкі, калі яны зліваюцца, даюць чысты белы колер.

І, напэўна, калі б адзін з колераў вясёлкі адсутнічаў, белы колер ужо не быў бы такім чыстым.

Гавораць, не важна, на якой мове чалавек звяртаецца да Бога: галоўнае, каб гэты зварот быў шчырым і каб у душы была любоў.

 
Слова арцыбіскупа Кандрусевіча перад св. Імшой з нагоды асвячэння табліцы з малітвай «Ойча наш» на беларускай мове ў Іерусаліме
2011-10-25 10:28:29


Кляштар Pater noster, 25 кастрычніка 2011 г.

Дарагія браты і сёстры!

Ад усяго сэрца шчыра вітаю ўсіх вас.

Сёння здзяйсняецца мара вернікаў Беларусі, бо сярод шматлікіх табліцаў з малітвай «Ойча наш» на розных мовах свету (а іх тут больш за 130) з’яўляецца яшчэ адна — на беларускай мове. Гэта вялікая падзея для  Касцёла ў Беларусі, які адраджаецца. Гэта падзея мае таксама культурнае і гістарычнае значэнне, бо ўпершыню на Святой Зямлі, дзе Езус навучыў сваіх вучняў гэтай малітве, яна з’яўляецца на нашай роднай мове. Тысячы і тысячы пілігрымаў, якія штодзённа прыбываюць на гэта святое месца, будуць бачыць гэтую табліцу, і яна ім будзе нагадваць пра нашу Бацькаўшчыну. Такім чынам, табліца будзе спрыяць павышэнню іміджу нашай краіны і яе аўтарытэту на міжнароднай арэне. Таму немагчыма пераацаніць значэнне сённяшняй падзеі. Яна з’яўляецца знакавай у жыцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ў жыцці нашай Бацькаўшчыны.

 
Гамілія арцыбіскупа Кандрусевіча на распачацце пілігрымкі ў Святую Зямлю
2011-10-20 14:38:57

мінская архікатэдра, 20 кастрычніка 2011 г.

«Я ўсё прызнаю стратай і лічу смеццем, каб набыць Хрыста і знайсці сябе ў Ім» (Флп 3, 8–9).

Дарагія браты і сёстры! Пілігрымы ў Святую Зямлю!

Гэтыя словы прагучалі перад Евангеллем. З імі мы распачынаем пілігрымку ў Святую Зямлю і яны будуць спадарожнічаць нам. Гэта словы св. ап. Паўла з яго паслання да Філіпійцаў. Апостал народаў імі навучае верных, якімі яны павіны быць, што найперш павінна іх характарызаваць. З гэтых слоў ясна вынікае, што праграмай жыцця хрысціяніна павінен быць Хрыстус.

 

Усяго 3 матэрыялаў адзначана цэтлікам Пілігрымка на Святую Зямлю.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.