Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Пілігрымкі]
Усяго 5 матэрыялаў адзначана цэтлікам Пілігрымкі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Бэнэдыкт XVI скіраваў тэлеграму да ўдзельнікаў 301-й пешай пілігрымкі з Варшавы ў Чэнстахову з нагоды 25-й гадавіны паўстання ініцыятывы ў абарону жыцця пад назвай «Духоўнае ўсынаўленне ненароджаных». Гэта малітва, якая доўжыцца дзевяць месяцаў з намерам абараніць жыццё ва ўлонні маці, якому пагражае небяспека.
11 ліпеня распачынаецца XVIII грэка-каталіцкая пілігрымка «Віцебск–Полацк» па шляхах мучаніка Язафата Кунцэвіча — ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці полацкіх пакутнікаў манахаў базыльянаў. Пра асаблівасці пілігрымкі чытайце ў інтэрв’ю з а. Андрэем Буйнічам.
Урачыстасці ў Будславе распачынаюцца прыходам пешых пілігрымак. Гледзячы на сотні пілігрымаў, узнікае пытанне: а што кліча іх у такі далёкі і ахвярны шлях? Адкуль узнікла традыцыя пілігрымавання? На гэтыя і іншыя пытанні мы папрасілі паразважаць каардынатара пілігрымак Віцебскай дыяцэзіі кс. Вячаслава Барка.
Лета сталася ў Беларусі традыцыйнай парой, калі ў шлях выбіраюцца
пілігрымы, накіроўваючыся да святых месцаў беларускай зямлі. Будслаў,
Тракелі, Гудагай... Сюды штогод збіраюцца людзі, каб падзяліцца з Маці
Божай найбольш важным у сваім жыцці: хтосьці хоча перапрасіць за нешта,
хтосьці ідзе са словамі падзякі, хтосьці прадстаўляе Найсвяцейшай Панне
свае просьбы. Пілігрымка мае вельмі глыбокі духоўны сэнс: з’яўляецца
каштоўнай магчымасцю аднавіць ці яшчэ больш узмоцніць сувязь чалавека з
Богам.
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася ў Апостальскай Сталіцы 21 красавіка 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI асвяціў статую Панны Марыі з Нагасакі (Японія). Статуя, якая ацалела ў атамнай бамбардзіроўцы 1945 г., здзяйсняе «пілігрымку міру» ў Іспанію і ЗША.