Папа асвяціў статую Маці Божай, якая ацалела ў бамбардзіроўцы ў Нагасакі |
Святы Айцец |
22.04.2010 13:54 |
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася ў Апостальскай Сталіцы 21 красавіка 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI асвяціў статую Панны Марыі з Нагасакі (Японія). Статуя, якая ацалела ў атамнай бамбардзіроўцы 1945 г., здзяйсняе «пілігрымку міру» ў Іспанію і ЗША. Драўляная скульптура знаходзілася ў саборы Уракамі ў Нагасакі — у той час самым буйным каталіцкім храме Усходняй Азіі. 9 жніўня 1945 г. святыня была цалкам разбурана ад атамнай бомбы, якая ўпала за 500 метраў ад яе. Захавалася галава статуі. «Мадонну з Нагасакі» суправаджае група японскіх пілігрымаў на чале з арцыбіскупам Нагасакі Іосіфам Міцуакі Такамі. Як паведаміў іерарх падчас агульнай аўдыенцыі, у Іспаніі пілігрымы наведаюць некалькі гарадоў, пасля чаго прыбудуць у Герніку. У 1937 г., падчас грамадзянскай вайны, гэты горад ацалеў у бамбардзіроўцы нямецкай авіяцыі, але ў ім цудоўным чынам таксама захавалася статуя Маці Божай. Па словах арцыбіскупа, дзве статуі Панны Марыі, сімвалы «міру і ненасілля», павінны сустрэцца ў Герніке. Затым японская скульптура працягне свой шлях у ЗША. |