| Святы Айцец павіншаваў ініцыятыву «Духоўнае ўсынаўленне» |
| Святы Айцец |
| 17.08.2012 12:50 |
|
Тэкст паведамлення быў прачытаны арцыбіскупам Варшаўскім кардыналам Казімежам Нычам падчас св. Імшы для пілігрымаў перад санктуарыем на Яснай Гары. Як паведамляе Ватыканскае радыё, у сваім пасланні Святы Айцец выказаў удзячнасць людзям, прымаючым удзел у гэтай ініцыятыве, якія з глыбокай верай садзейнічаюць евангельскім каштоўнасцям жыцця і любові, супрацьстаяць пагрозе абортаў, эўтаназіі, распушчанасці і паталогій сямейнага жыцця. Бэнэдыкт XVI выказаў спадзяванне, што гэтая справа пранікне глыбока ў сэрцы шматлікіх людзей, якія падтрымаюць дзяцей, чыё жыццё знаходзіцца пад пагрозай аборту. Папа ўпэўнены, што яна дасць магчымасць людзям сустрэць Хрыста ў кожным ненароджаным дзіцяці. |


Бэнэдыкт XVI скіраваў тэлеграму да ўдзельнікаў 301-й пешай пілігрымкі з Варшавы ў Чэнстахову з нагоды 25-й гадавіны паўстання ініцыятывы ў абарону жыцця пад назвай «Духоўнае ўсынаўленне ненароджаных». Гэта малітва, якая доўжыцца дзевяць месяцаў з намерам абараніць жыццё ва ўлонні маці, якому пагражае небяспека.
для друку
Ватыканскае радыё