Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Успамін усіх памерлых]
Святы Айцец падчас Імшы за памерлых іерархаў: сапраўдная бессмяротнасць — гэта поўнае адзінства з жывым Богам
2012-11-04 10:22:55

3 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліў Імшу за кардыналаў і біскупаў, якія памерлі на працягу мінулага года. Літургія адбылася ў базыліцы св. Пятра з удзелам шматлікіх іерархаў, святароў і вернікаў.

 
Гамілія Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці падчас Імшы за ахвяраў войнаў і пераследу
2012-11-02 18:59:52

2 лістапада 2012 г., Мінск, касцёл свв. Сымона і Алены

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану,

сёння Прадстаўнік Святога Айца пажадаў маліцца разам з вамі за ўсіх сыноў і дачок беларускага народа, якія сталі ахвярамі войнаў і пераследу.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на ўспамін усіх памерлых вернікаў
2012-11-02 17:34:20

2 лістапада 2012 г., Мінск, Кальварыя

Дарагія браты і сёстры!

 
Дзяды ці ўспамін усіх памерлых вернікаў?
2012-11-01 18:58:04

Набліжаецца 2 лістапада — у Каталіцкім Касцёле дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй на працягу актавы, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада, вернікі наведваюць могілкі і моляцца за памерлых. Як рабіць гэта па-хрысціянску, а не па-язычніцку глядзіце ў сюжэце ТРК Ангел ТВ.

 
Смерць, дзе тваё джала?
2012-11-02 04:55:04

«Бо для мяне жыццё — гэта Хрыстус, і смерць — гэта набытак» (Флп 1, 21). «Праўдзівае слова: калі мы разам з Ім памерлі, то з Ім і ажывём» (2 Цім 2, 11). На працягу многіх гадоў у нас у касцёлах я назіраю цікавую з’яву. У кастрычніку ў нашых парафіях асабліва ажыўляюцца парафіяне, нават тыя, якіх я называю святочнымі (яны прыходзяць у касцёл толькі па вялікіх святах).

 
Бэнэдыкт XVI маліўся за сваіх папярэднікаў
2011-11-03 07:09:26

2 лістапада 2011 г., ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памаліўся за сваіх папярэднікаў на Святым Пасадзе і ўсіх тых, хто пахаваны ў Ватыканскіх гротах.

 
Успамін усіх памерлых вернікаў
2011-11-02 05:37:20

2 лістапада — дзень, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Гэты дзень быў уведзены св. Адылонам, абатам бэнэдыктынаў, у 998 г. Праз некаторы час гэты звычай быў прыняты ва ўсім Касцёле.

 
Да Успаміну ўсіх памерлых…
2011-10-26 12:56:50

Зноў набліжаецца лістапад — час, калі зямлю паступова засцілаюць сваім лісцем клёны, каштаны, ліпы, дубы і …генеалагічныя дрэвы. Лісце, часам, так шчыльна пакрывае зямлю, што ўжо не бачна травы, зеляніны, якой мы па вясне чакаем як знак жыцця. Лісце пакрывае, перашкаджае бачыць… Ёсць шмат рэчаў, якія перашкаджаюць, замінаюць, адцягваюць увагу, зводзяць з добрай дарогі і збіваюць з панталыку.

 
Бэнэдыкт XVI: на жыццё варта глядзець з перспектывы вечнасці
2009-11-05 13:46:47

У нашым жыцці нямала цяжкасцяў і праблем, цярпення і болю, часам здараюцца сітуацыі, якія не паддаюцца разуменню або апраўданню, аднак усё атрымлівае глыбокі сэнс, калі глядзець на гэта з перспектывы вечнасці, — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас святой Імшы ў інтэнцыі памерлых біскупаў, арцыбіскупаў і кардыналаў, якія адышлі ў вечнасць за апошнія 12 месяцаў. Пантыфік цэлебраваў літургію 5 лістапада 2009 г. у базыліцы святога Пятра ў Ватыкане.

 
Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі ў дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў у касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)
2009-11-02 15:38:21
2 лістапада 2009 г., Мінск

Помнікі на могілках сведчаць аб адыходзе людзей з гэтага свету. Яны як быццам просяць нас аб малітве, можа, просьбай без голасу, але настойлівай. За кожным помнікам хаваецца непаўторная гісторыя чалавека, багатая гісторыя, іншы раз сумная, нават трагічная, а іншы раз — велічная. Гісторыя перамог і паражэнняў, вялікіх справаў і балючых памылак, грахоў.

Божая справядлівасць прагне пакарання за злыя ўчынкі. Божая міласэрнасць, наадварот, гатова прабачыць, калі пачуе голас брата або сястры памерлага. Няхай супольная малітва сёння адчыніць сэрца міласэрнага Бога і няхай струмяні ласкі, якія збаўляюць чалавека, дасягнуць памерлых. Калі мы дапаможам ім увайсці ў дом нябеснага Айца, яны прабываючы там, зробяць усё, каб і мы туды трапілі.

Могілкі і смерць! Гэтыя словы заўсёды горкія, яны нагадваюць аб хвіліне развітання з жыццём. Нават калыска дае падставу думаць аб смерці. Той, хто будуе дом альбо купляе кватэру, павінен лічыцца з тым, што смерць, нібы вартаўнік, ужо чакае там яго і ў пэўны дзень перанясе чалавека ў іншае памяшканне, якое не мае дзвярэй, каб выйсці. Смерць — гэта неспадзяваны госць, нябачны член сям’і, якога не абмінуць, кат, сякера якога не прамахнецца, забойца, які не зважае ні на узрост, ні на званні.

Жыццё — гэта марш да смерці, а чалавек — вечны пілігрым. Кожны дзень забівае нас. Рымскі філосаф і грамадскі дзеяч Сенека напісаў: «Усе дні накіраваныя да смерці, а апошні дасягае яе». Смерць — гэта адзіная рэч і адзінае з’ява, наконт якой ніхто не мае сумнення і якой ніхто не абмінуў. У той жа час кожны нармальны чалавек мае адзінае нязгаснае імкненне: жыць вечна, жыць шчасліва і ніколі не перастаць існаваць.

Смерці, аднак, няма. Існуе толькі заканчэнне гэтага жыцця, пасля якога пачынаецца іншае жыццё. Цела распадаецца, бо яно створана з матэрыі, якая знішчаецца, аднак душа жыве ў іншым свеце, існуе іншым спосабам, таму што яна складаецца з матэрыялу, які не знішчаецца, — і таму несмяротная.

Памерлыя жывуць, бо дух несмяротны. Гэтага жадае ўся наша істота, імкнучыся, каб споўніліся найглыбейшыя жаданні, наталіліся туга і голад чалавечага сэрца. Мы хочам праўды, поўнай праўды, без ценю сумнення і няпэўнасці. Адчуваем тугу па шчасці без боязі, бясконцым, са святлом без ценю, без змяркання; мы прагнем жыцця, якога б не дасягнула рука смерці. У гэтым жыцці нікому такога не дадзена. Таму слушна спадзяемся, што нам дасць усё гэта «жыццё пасля жыцця». Пан, які паклікаў нас да жыцця, не можа нас карміць нязбытнымі надзеямі і чаканнямі, якія не спраўдзяцца. Не дазваляе гэтага Яго мудрасць.

Каменныя надмагільныя пліты нагадваюць аб прамінальнасці жыцця, радасных здарэннях з мінулага, няспраўджаных марах. Агеньчык свечкі кажа: «Памятай аб смерці». Крыжы на магілах і паніклая галава Хрыста прыпамінаюць аб малітве: «Ойча, у Твае рукі аддаю дух мой».

Але Божае слова не затрымліваецца на факце смерці, пераходзячы адразу ж да факту Змёртвыхпаўстання: «Чаму вы шукаеце жывога сярод памерлых?» Для св. Паўла смерць, а не жыццё, з’яўляецца чымсьці мінулым, што адышло ў нябыт. Гіёб пацвярджае: «Я ведаю. Мой Збавіцель жыве... Менавіта я Яго ўбачу».

Дзякуючы пераходу Хрыста, справядлівыя жывуць поўным жыццём. Тыя, хто разлічвае на ачышчэнне, спадзяюцца на нашы малітвы і чакаюць дапамогі, якая вынікае з ахвяры святой Імшы. Эўхарыстыя з’яўляецца цэнтрам еднасці з імі, бо толькі праз Хрыста, з Ім і праз Яго можа быць такая лучнасць. Сёння святарам дазволена цэлебраваць тры святыя Імшы, каб яшчэ больш дзейснай была наша дапамога памерлым. Для іх гэта сапраўды вялікая дапамога.

Сёння мы молімся за памерлых. Але псальм нагадвае нам: «Будзь мужны, май адвагу і чакай Пана».

 

Усяго 10 матэрыялаў адзначана цэтлікам Успамін усіх памерлых.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.