Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Галоўны вораг сям’і. Частка 3: «Я — жонка алкаголіка»
16.01.2012 14:55

«Жыве дзяўчынка і ў сваіх марах і фантазіях чакае і марыць хутчэй сустрэць свайго прынца на белым кані і, нарэшце, збегчы з гэтай абрыдлай хаты. Менавіта таму яна такая далікатная, чулая і спагадная да любога мужчыны, які першы яе абдыме, прылашчыць і абагрэе... Такая дзяўчына калі пакахае, то да канца — на ўсё жыццё. Яна здольная ахвяраваць усім — часам, прэстыжам, прыгажосцю, жаноцкасцю, абы яе каханаму было добра».

Адноўлена 16.01.2012 15:06
Падрабязней...
 
Ці скасаваў Другі Ватыканскі Сабор лаціну?
29.10.2012 13:04

Больш за два тыдні таму, 11 кастрычніка, мы распачалі Год веры; гэты ж дзень, як многія ведаюць, з’яўляецца 50-й гадавінай адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору. Няцяжка здагадацца пра інтэнцыі папы Бэнэдыкта XVI, які менавіта да гэтай даты прымеркаваў пачатак Года веры: багацце сваёй веры варта адкрываць у сімфоніі саборнага Касцёла.

Адноўлена 29.10.2012 13:04
Падрабязней...
 
З камфармізму ў нігілізм
05.09.2011 13:14

На самым пачатку разбярэмся з тэрмінамі. Каму ж з нас не вядома прыемнае і меладычнае слова «камфорт»? Той, хто прысвячае ўсе свае намаганні на авалодванне матэрыяльнымі каштоўнасцямі, з’яўляецца камфармістам. У паўсядзённай мове такога чалавека называюць «прыстасаванец».

Адноўлена 19.12.2011 16:44
Падрабязней...
 
На што ідуць грошы з касцёльнай скарбонкі?
08.02.2013 03:00

«Няхай кожны дае, як вырашыць у сэрцы сваім, а не са шкадаваннем ці з прымусу, бо радаснага даўцу любіць Бог (2 Кар 9, 7)». Напэўна, ніхто з нас не сумняецца, што Касцёл сучасны, не менш чым некалькі стагоддзяў таму, патрабуе для існавання матэрыяльных ахвяраванняў. Пытанне ў іншым: ахвяраванні — гэта добраахвотны жэст ці ўсё ж такі абавязак католікаў?

Адноўлена 11.02.2013 11:15
Падрабязней...
 
Хто за што адказвае?
12.02.2014 12:41

Адказнасць з'яўляецца адным з вельмі важных накірункаў выхавання. Бацькі мараць, каб іх дзеці выраслі адказнымі, самастойнымі людзьмі, якія ўмеюць рабіць выбар, прымаць рашэнні і кіраваць сваім жыццём. На жаль, аднак, вельмі часта мае месца супрацьлеглая карціна: дзеці вырастаюць несамастойнымі, інфантыльнымі, безадказнымі, яны баяцца ці проста не хочуць прымаць ніякіх рашэнняў, займаюць пасіўную пазіцыю, - а ўсе клопаты, звязаныя з іх існаваннем, даручаюць, як і ў дзяцінстве, бацькам. Пераломным момантам у развіцці дзяцей становіцца, як правіла, падлеткавы (пераходны) узрост, падчас якога нават тыя праявы адказнасці, якія ў дзіцяці былі, агрэсіўна разбураюцца бунтуючым маладым чалавекам. У выніку людзі часта скардзяцца псіхолагам ці проста сябрам: «Быў жа залаты хлопчык: у хаце прыбіраў, урокі рабіў, з вуліцы ў час прыходзіў...  Стукнула 13 гадоў — як яго падмянілі! Лаецца, пачаў паліць, звязаўся з дрэннай кампаніяй, дома не начуе, школу прагульвае, абмеркаваць сітуацыю не жадае».

Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 8 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.