На што ідуць грошы з касцёльнай скарбонкі? |
Лікбез ад Catholic.by |
08.02.2013 03:00 |
«Няхай кожны дае, як вырашыць у сэрцы сваім, а не са шкадаваннем ці з прымусу, бо радаснага даўцу любіць Бог (2 Кар 9, 7)». Напэўна, ніхто з нас не сумняецца, што Касцёл сучасны, не менш чым некалькі стагоддзяў таму, патрабуе для існавання матэрыяльных ахвяраванняў. Пытанне ў іншым: ахвяраванні — гэта добраахвотны жэст ці ўсё ж такі абавязак католікаў? Сэнс ахвяраванняў вельмі просты: такім чынам вернік дапамагае існаваць Касцёлу, а ў духоўным сэнсе разумее, што ўсё (і грошы) — гэта Божы дар, якім трэба дзяліцца з патрабуючымі. Галоўнымі прынцыпамі ахвяраванняў уцэлым з’яўляюцца: добраахвотнасць, ананімнасць, празрыстасць (асоба ведае, на што ідуць грошы). Сёння паспрабуем разабрацца з некаторымі пытаннямі грашовых ахвяраванняў католікаў, каб той, хто кладзе па тысячы рублёў чатыры разы на месяц не выступаў з прэтэнзіямі да святароў, але і каб святары разумелі патрэбу вернікаў ведаць, на што канкрэтна ідуць іх грошы. На пытанні адказвае кс. Даніла Мыслянцаў. За кошт чаго існуе парафія? Абавязак кожнага верніка — актыўна ўдзельнічаць у жыцці сваёй парафіі, у тым ліку падтрымліваць, наколькі гэта магчыма, яе адпаведны матэрыяльны стан. Якія асноўныя пункты растраты грошай парафіі? Існуюць некалькі асноўных пунктаў, звязаных з выдаткоўваннем парафіяльных фінансаў:
Святар атрымлівае зарплату ці жыве выключна на ахвяраванні парафіянаў? Святары, якія служаць у парафіях, звычайна жывуць з ахвяраванняў вернікаў. Часам святарам дазваляецца іншая дзейнасць, напрыклад, выкладанне ва ўніверсітэтах, за што яны атрымліваюць зарплату, як і кожны выкладчык. Ці сёння неабходна плаціць дзесяціну, як робяць гэта ў некаторых пратэстанцкіх Цэрквах, ці для ўтрымання Касцёла дастаткова менш? Тая дзесяціна, якая сустракаецца ў Старым Запавеце, не датычыць Касцёла Новага Запавету, таму няма такога абавязку. Але разам з тым вернікам не забараняецца гэта рабіць, калі, вядома, такі спосаб ахвяраў не зашкодзіць ім самім і іх сем’ям. Якія ахвяраванні абавязковыя, а якія — па жаданні (ці ёсць такія) Абавязковых ахвяраванняў няма, але ёсць абавязак кожнага верніка, на колькі гэта магчыма, матэрыяльна (не толькі грашыма, але часта і фізічнай працай) дапамагаць падтрымліваць Касцёл дзеля таго, каб абвяшчэнне Евангелля было больш плённым. У Каталіцкім Касцёле ў Беларусі няма ўстаноўленых ставак за ўдзяленне сакрамэнтаў. Як такім чынам вызначыць, колькі належыць ахвяроўваць за хрост, шлюб, пахаванне? Сапраўды, Каталіцкі Касцёл у Беларусі не мае акрэсленых грашовых стыпендыяў за ўдзеленыя сакрамэнты і сакрамэнталіі. Памеры вызначаюць самі вернікі, дамаўляючыся паміж сабой. Ці ў Беларусі ўдзеляць сакрамэнт асобе, якая не мае грошаў на ахвяраванне? Абавязкова. Ці можна пакласці грошы не ў касцёльную скарбонку, а аддаць пэўнаму канкрэтнаму чалавеку, пра якога ведаем, што патрабуе грашовай дапамогі? Больш за тое, хрысціянін не павінен абмінаць тых, каму можа дапамагчы, але перад гэтым мусіць упэўніцца ці той чалавек сапраўды патрабуе нашай грашовай дапамогі. Як ставіцца да людзей, якія просяць грошы ў касцёле (жывуць з гэтага), асабліва калі просяць падчас літургіі? У нашых святынях часта можам заўважыць людзей, якія просяць міласціну. Да гэтага іх можа прыводзіць не толькі інваліднасць ды іншыя жыццёвыя няшчасці, але і звычайны грэх ляноты. У такіх выпадках, калі мы будзем ім ахвяроўваць грошы, то зробімся саўдзельнікамі ў граху. Лепшай дапамогай для іх будзе наша падтрымка ў змаганні з гэтым грахом. Калі мы не ўпэўненыя, на што такія людзі выдадкоўваюць нашыя грошы, то лепш купіць ім ежу, вопратку ці тое, на што яны просяць. Падчас літургіі вернікі павінны маліцца, і зрабіць усё, каб ім ніхто ў гэтым не перашкаджаў. Кожны касцёл — гэта дом малітвы, і не павінен выкарыстоўвацца людзьмі для заробку. У некаторых парафіях святары кажуць вернікам, колькі сабралі грошай і на што яны пойдуць. Так павінны рабіць усе ці гэта па жаданні? Святары павінны прадстаўляць вернікам справаздачу з ахвяраванняў, якія яны здзяйсняюць на карысць Касцёла, згодна з нормамі, якія ўстанаўлівае партыкулярнае права (гл. канон 1287 § 2). Калі няма грошай, можна не ахвяраваць? Можна, але было б добра ў такім выпадку ўзяць на сябе абавязак рэгулярнай малітвы на пэўны час у інтэнцыі парафіі, духавенства ці ў іншых пабожных мэтах. А што цікавіць вас? Свае пытанні і прапановы тэм дасылайце на наш рэдакцыйны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Святлана Жылевіч |