Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў XXVI Міжнароднай сустрэчы за мір
10.09.2012 12:45

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў XXVI Міжнароднай сустрэчы за мір, якая праходзіць у Сараеве (Боснія і Герцагавіна) 9–11 верасня па ініцыятыве экуменічнай Супольнасці св. Ідзія. «Нагодай для вялікай радасці і супакою з’яўляецца магчымасць бачыць, што пілігрымка міру, якая была пачата ў 1986 г. у Асізі, працягвае прыносіць плёны», — напісаў ад імя Папы Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

Адноўлена 11.09.2012 14:42
Падрабязней...
 
Брытанскія біскупы заклікалі вернікаў ставіцца з разважлівасцю да рэферэндума адносна сяброўства ў ЕС
21.04.2016 12:30

Біскупы Англіі і Уэльса прынялі рэзалюцыю, якая заклікае католікаў маліцца і думаць, наколькі рашэнне аб выхадзе краіны з Еўрасаюза супадае ці супярэчыць агульнаму дабру, патрэбам слабых сяброў грамадства, годнасці чалавечай асобы.

Адноўлена 21.04.2016 12:35
Падрабязней...
 
«Сям’я, якая жыве радасцю веры, з’яўляецца соллю зямлі і святлом свету»: Папа ўзначаліў Імшу з нагоды Дня сем’яў
27.10.2013 14:50

27 кастрычніка Папа Францішак цэлебраваў Імшу з удзелам больш чым 100 тысяч вернікаў з розных краін свету – удзельнікаў Дня сем’яў, які праходзіць у Ватыкане па ініцыятыве Папскай рады па справах сям’і. У Імшы ўдзельнічала і група пілігрымаў з Беларусі, якія прыбылі ў Рым з Пінскай дыяцэзіі ў суправаджэнні a. Пятра Бялевіча.

Падрабязней...
 
Лагер для дзяцей прайшоў у парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
28.07.2015 15:27

З 13 па 24 ліпеня ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Смаргоні праходзіў лагер для дзяцей з 6 да 14 гадоў “Вакацыі з Богам”. На працягу двух тыдняў каля 100 дзяцей разам з 30 аніматарамі i памочнікамі, кс. Станіславам Краўчанкам SDB, с. Веранікай Блізнюк FMA, с. Валянцінай Кот FMA і дыяканам Алегам Каралёвым SDB разважалі над жыццём св. Яна Боско праз сведчанне хлопцаў, якія яго сустрэлі пры жыцці.

Адноўлена 28.07.2015 15:51
Падрабязней...
 
Шэсць кандыдатаў прынята на першы год навучання ў семінарыю ў Гродне
27.07.2015 15:25

27 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 23-26 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання.

Адноўлена 27.07.2015 16:21
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1031 1032 1033 1034 1035 1036 1037 1038 1039 1040 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1035 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.