Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Мерапрыемствы з удзелам Папы ў лістападзе
30.10.2015 17:12

На працягу лістапада Папа Францішак прыме на аўдыенцыі шэраг кіраўнікоў дзяржаў. 9 лістапада візіт у Ватыкан здзейсніць Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, 14 лістапада – Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані, 20 лістапада – Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Падрабязней...
 
Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу ў кляштары сясцёр візітак
15.12.2010 12:57

14 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI цэлебраваў святую Імшу ў ватыканскім кляштары Mater Ecclesiae — Маці Касцёла. З кастрычніка 2009 г. у кляштары жыве супольнасць з 7 сясцёр Ордэна Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (візітак), якая моліцца за Папу, супрацоўнікаў ведамстваў Апостальскай Сталіцы і ўвесь Касцёл.

Адноўлена 15.12.2010 12:59
Падрабязней...
 
Папа Францішак скіраваў спачуванні пацярпелым ад выбуху ў Тэхасе
20.04.2013 15:16

Папа Францішак перадаў спачуванні грамадзянскім уладам горада Вэст (ЗША), а таксама сем’ям ахвяраў выбуху на тэхаскім заводзе. Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму за подпісам Дзяржаўнага Сакратара кардынала Тарчызіо Бэртонэ на імя біскупа Джо Сціва Васкуэза.

Адноўлена 20.04.2013 15:21
Падрабязней...
 
Бэнэдыкт XVI моліцца за ахвяраў тэрарызму ў Нігерыі
13.03.2012 15:30

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Верчэльскага ў сувязі з забойствам Франчэска Ламалінара, італьянскага грамадзяніна, якога ўтрымлівалі ў якасці заложніка тэрарысты ў Нігерыі.

Адноўлена 13.03.2012 15:32
Падрабязней...
 
Агульныя аўдыенцыі з удзелам Папы адновяцца ў верасні
01.07.2013 13:39

1 ліпеня Прэфектура папскага дому паведаміла, што агульных аўдыенцый Папы па серадах у ліпені і жніўні не будзе. На рэгулярнай аснове яны адновяцца 4 верасня.

Адноўлена 01.07.2013 13:43
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1471 1472 1473 1474 1475 1476 1477 1478 1479 1480 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1479 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.