Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа аргенцінскаму клубу «Сан-Ларэнса»: Езус — сябар, які будзе з вамі
10.04.2013 23:32

Папа Францішак падзякаваў кіраўніцтву і балельшчыкам клуба «Сан-Ларэнса» з Буэнас-Айрэса за віншаванні і цёплыя словы, якія атрымаў ад іх пасля абрання на Святы Пасад. У лісце прэзідэнту клуба Пантыфік папрасіў іх паглыбляць сувязь з Езусам — «сапраўдным сябрам, які заўсёды будзе з вамі ў шчаслівыя хвіліны і ў час цяжкасцяў».

Адноўлена 10.04.2013 23:35
Падрабязней...
 
Святы Айцец пра адносіны паміж людзьмі і хрысціянскую любоў
17.06.2013 12:55

У новым запісе ў «Твітэры» 17 чэрвеня папа Францішак звяртае ўвагу на адносіны паміж людзьмі і на тое, што такое хрысціянская любоў. «Ты злуешся на кагосьці? Маліся за гэтага чалавека. Менавіта гэта хрысціянская любоў», — так гучаць словы Святога Айца.

Адноўлена 17.06.2013 12:58
Падрабязней...
 
Папа заклікаў удзельнікаў Сінода маліцца аб міры на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы
09.10.2015 15:46

Падчас адкрыцця чацвёртай агульнай кангрэгацыі Сінода Біскупаў 9 кастрычніка Папа Францішак звярнуўся з заклікам да малітвы аб міры на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. Святы Айцец выказаў салідарнасць з народамі краін, ахопленых канфліктамі, і заклікаў міжнародную супольнасць прыкласці намаганні для іх спынення.

Адноўлена 12.10.2015 22:18
Падрабязней...
 
Адбылася першая адвэнтавая медытацыя для Папы
06.12.2013 15:26

“Св. Францішак і рэформа Касцёла шляхам святасці” — такой была тэма першай адвэнтавай медытацыі, якую прапаведнік Папскага Дома а. Раньера Канталамеса прапанаваў Папу Францішку і яго супрацоўнікам 6 снежня. Медытацыі будуць адбывацца кожную пятніцу Адвэнту.

Адноўлена 06.12.2013 15:31
Падрабязней...
 
Бэнэдыкт XVI: задача каталіцкай прэсы — служыць праўдзе
26.11.2010 17:07

«Задача інфармацыйных органаў Касцёла — адважнае служэнне праўдзе, каб дапамагчы грамадскаму меркаванню ва ўспрыманні і разуменні рэчаіснасці з евангельскага пункту гледжання», — падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з удзельнікамі Італьянскай федэрацыі каталіцкіх штотыднёвікаў. Да арганізацыі належаць 188 часопісаў з розных дыяцэзій Італіі.

Адноўлена 26.11.2010 17:11
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1501 1502 1503 1504 1505 1506 1507 1508 1509 1510 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1502 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.