Святы Айцец у пасланні на Вялікі пост: «не» – глабалізацыі абыякавасці |
27.01.2015 18:15 |
Хрысціяне павінны даць свой адказ на глабалізацыю абыякавасці. Гэта думка знаходзіцца ў цэнтры паслання Папы Францішка на Вялікі пост, якое было апублікавана 27 студзеня 2014 г. «Калі мы адчуваем сябе добра і камфортна, канечне, забываемся пра іншых — чаго Бог Айцец не робіць ніколі, — нас не цікавяць іх праблемы, пакуты і несправядлівасць, з якімі яны сустракаюцца. І так наша сэрца ахоплівае абыякавасць», — напісаў Пантыфік.
|
Адноўлена 27.01.2015 18:26 |
Падрабязней...
|
|
Папа накіраваў спачувальную тэлеграму з нагоды гібелі Апостальскага Нунцыя ў Кот-д’Івуары |
13.12.2012 11:18 |
«Верным слугой, руплівым святаром і здольным дыпламатам» назваў у спачувальнай тэлеграме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI Апостальскага Нунцыя ў Кот-д’Івуары. Арцыбіскуп Амвросій Мадтха трагічна загінуў 8 снежня ў аўтакатастрофе падчас душпастырскага падарожжа на паўночным захадзе гэтай афрыканскай краіны.
|
Адноўлена 13.12.2012 11:18 |
Падрабязней...
|
Дзіцячая кніга рускай мастачкі пра Папу высока ацэнена ў Ватыкане |
12.12.2012 20:15 |
«Таямніца невялікай сажалкі» — так называецца дзіцячая кніга рускай мастачкі Наталлі Царковай, якая працуе ў Ватыкане, пра Пантыфіка. «Усё, што ў ёй напісана, — гэта праўда», — так ахарактарызаваў кнігу арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Святога Айца Бэнэдыкта XVI.
|
Адноўлена 12.12.2012 20:27 |
Падрабязней...
|
|
Пантыфік пра ролю жанчыны ў перадачы веры |
26.01.2015 17:30 |
«Жанчыны — асноўныя, хто перадае веру», — лічыць Папа Францішак. Пантыфік узначаліў 26 студзеня раніцай святую Імшу ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі і пракаментаваў фрагмент Другога паслання св. Паўла да Цімафея (2 Цім 1, 1–8), якому апостал нагадаў, што «некрывадушная вера» яму была перададзена ад Святога Духа «праз пасрэдніцтва маці і бабулі». |
Адноўлена 27.01.2015 18:51 |
Падрабязней...
|
Папа Францішак на заканчэнне Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян: «Усе мы служым аднаму Евангеллю» |
26.01.2015 17:03 |
«Шмат супярэчнасцяў паміж хрысціянамі, якія дасталіся ў спадчыну ад мінулага, могуць быць пераадолены, калі адкласці ў бок рознага роду палемічны або апалагетычны падыход і імкнуцца разам да глыбокага разумення таго, што нас аб’ядноўвае, а менавіта паклікання да ўдзелу ў таямніцы любові Айца, аб’яўленай нам праз Сына за пасрэдніцтвам Святога Духа», — сказаў Пантыфік 25 студзеня падчас урачыстых Нешпараў у рымскай базыліцы св. Паўла за Мурамі.
|
Адноўлена 26.01.2015 17:26 |
Падрабязней...
|
|
|
|
<< Першая < Папярэдняя 1641 1642 1643 1644 1645 1646 1647 1648 1649 1650 Наступная > Апошняя >>
|
Старонка 1646 з 1730 |