Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа накіраваў спачувальную тэлеграму з нагоды гібелі Апостальскага Нунцыя ў Кот-д’Івуары |
Святы Айцец
|
13.12.2012 11:18 |
«Верным слугой, руплівым святаром і здольным дыпламатам» назваў у спачувальнай тэлеграме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI Апостальскага Нунцыя ў Кот-д’Івуары. Арцыбіскуп Амвросій Мадтха трагічна загінуў 8 снежня ў аўтакатастрофе падчас душпастырскага падарожжа на паўночным захадзе гэтай афрыканскай краіны.
57-гадовы іерарх працаваў у Кот-д’Івуары з 2008 г.
Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, Папа накіраваў спачувальную тэлеграму таксама Апостальскаму Нунцыю ў Індыі — на радзіме спачылага арцыбіскупа. Пантыфік нагадаў пра вялікі ўклад іерарха на карысць міру і супольнага дабра ў Кот-д’Івуары, дзе ў апошнія гады трывалі ўнутраныя канфлікты. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.