Дзіцячая кніга рускай мастачкі пра Папу высока ацэнена ў Ватыкане |
Святы Айцец |
12.12.2012 20:15 |
«Таямніца невялікай сажалкі» — так называецца дзіцячая кніга рускай мастачкі Наталлі Царковай, якая працуе ў Ватыкане, пра Пантыфіка. «Усё, што ў ёй напісана, — гэта праўда», — так ахарактарызаваў кнігу арцыбіскуп Георг Генсвайн, асабісты сакратар Святога Айца Бэнэдыкта XVI. Як інфармуе Ватыканскае радыё, 11 снежня ў рымскім універсітэце «Augustinianum» прайшла прэзентацыя кнігі. У ёй апавядаецца гісторыя маленькай чырвонай рыбкі, якая жыве ў сажалцы садоў Кастэль Гандольфа — летняй рэзідэнцыі Папы. Як расказваецца ў кнізе, падчас малітваў Святы Айцец штодзённа прыходзіць да рыбкі і корміць яе. Руская мастачка Наталля Царкова жыве ў Італіі другі дзясятак гадоў. Яна стварыла партрэты трох Папаў: Яна Паўла І, Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI. (AG) |