Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Catholic.by
Папа Францішак моліцца аб міры ва Украіне
07.09.2014 19:08

Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу на сітуацыю ва ўсходняй частцы Украіны. Пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 7 верасня 2014 г. Пантыфік адзначыў: “На працягу апошніх дзён – хоць сёння я чуў не вельмі суцяшальныя навіны – былі зроблены значныя крокі ў пошуку перамір’я ў рэгіёнах, ахопленых канфліктам на ўсходзе Украіны. Жадаю, каб яны маглі прынесці палёгку насельніцтву і паспрыяць намаганням на карысць трывалага міру”.

Адноўлена 07.09.2014 19:12
Падрабязней...
 
Святы Айцец: «Касцёл просіць усіх нас аб пераменах»
06.09.2014 13:53

Хрысціянін павінен не быць рабом шматлікіх маленькіх прадпісанняў, а адкрыць сэрца на новую запаведзь любові, сказаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты 5 верасня.

Адноўлена 06.09.2014 15:10
Падрабязней...
 
Папа Францішак: хто не адчувае сябе грэшнікам — хрысціянін «напалову»
04.09.2014 16:40

Прывілеяванае месца для сустрэчы з Хрыстом — гэта нашы грахі, а калі хрысціянін не здольны адчуваць сябе грэшнікам, збаўленым крывёй Хрыста — то ён хрысціянін «напалову», хрысціянін «цёплы», адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 4 верасня.

Адноўлена 04.09.2014 16:49
Падрабязней...
 
Папа Францішак сустрэўся з былым Прэзідэнтам Ізраіля
05.09.2014 13:06

4 верасня 2014 г. Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі былога Прэзідэнта Ізраіля, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Шымона Перэса. Падчас сустрэчы Шымон Перэс падзяліўся са Святым Айцом ідэяй стварэння “Арганізацыі Аб’яднаных Рэлігій” – структуры, на яго думку, пакліканай замяніць ААН.

Адноўлена 05.09.2014 13:15
Падрабязней...
 
Пантыфік прывітаў удзельнікаў міжканфесійнага форуму
04.09.2014 15:54

З нагоды міжканфесійнай міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай праваслаўнай духоўнасці, якая пачалася 3 верасня ў кляштары экуменічнай супольнасці Бозэ, на поўначы Італіі, Папа Францішак скіраваў сваё прывітанне.

Адноўлена 04.09.2014 16:40
Падрабязней...
 
<< Першая < Папярэдняя 1691 1692 1693 1694 1695 1696 1697 1698 1699 1700 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1699 з 1730
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.