Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум]
Пасланне Папы Францішка ўдзельнікам IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума
2014-06-02 15:46:34

«Папа Францішак пажадаў скіраваць словы сардэчнага прывітання ў адрас Яго Эксцэленцыі Мітрапаліта Паўла, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, каталіцкіх і праваслаўных братоў у біскупстве, шаноўных дакладчыкаў і ўсіх удзельнікаў Форума, — адзначае Дзяржаўны сакратар кардынал П'етро Паралін. — Просячы аб малітве, Папа Францішак сардэчна запэўнівае ўсіх удзельнікаў Форума ў сваёй благаслаўляючай памяці».

 
Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь удзельнікам ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума
2014-06-02 19:57:31

“Сёння асаблівую важнасць для ўсёй еўрапейскай супольнасці набываюць пытанні захавання маральных асноваў і традыцыйных каштоўнасцяў. Менавіта таму так актуальныя задачы, якія ставіць перад сабой гэты форум – абмеркаваць шляхі развіцця міжканфесійнага дыялогу, асабліва падкрэсліць місію хрысціянства ў сучасным свеце”, - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам Форума.

 
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел: Хочацца, каб выказванні нашых дэлегатаў, у якіх гучыць заклапочанасць духоўна-маральным станам грамадства, былі пачуты
2014-06-03 18:18:16

У ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску з 2 па 6 чэрвеня, сярод іншых праваслаўных і каталіцкіх іерархаў розных краін прымае ўдзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел. Пра свае надзеі, звязаныя з Форумам, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі расказаў Catholic.by.

 
Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён: Мы павінны перш за ўсё памятаць аб тым, што наша галоўная задача – захоўваць вернасць Хрысту
2014-06-04 05:21:16

У ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску, прымае ўдзел старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Пра тое, аб чым важна памятаць іерархам хрысціянскіх Цэркваў у сучасным плюралістычным свеце, Мітрапаліт расказаў у размове з Catholic.by.

 
Арцыбіскуп Гранадскі Хав’ер Марцінес пра Беларусь: Вельмі выразна бачна, што мы ў хрысціянскай краіне
2014-06-04 16:41:16

“Я з самага пачатку адчуў тут сябе як дома. І перш за ўсё вельмі выразна можна бачыць, што мы знаходзімся ў хрысціянскай краіне”, - так ахарактарызаваў сваё прабыванне ў Беларусі арцыбіскуп Гранадскі Хав’ер Марцінес (Іспанія). Іерарх, які ўдзельнічае ў ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», расказаў Catholic.by пра жыццё Касцёла ў Іспаніі і падзяліўся ўражаннямі ад знаходжання ў Мінску.

 
Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі на прыёме з нагоды дня Святога Пасаду і ў гонар удзельнікаў IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума
2014-06-04 17:57:51

«Сёння ўся Еўропа сустрэлася ў Беларусі з братэрскімі абдымкамі і жаданнем ісці разам да вялікіх каштоўнасцяў, да якіх мы ўсе імкнёмся. Ад імя Папы я дзякую вам за гэты мужны крок, які годна будзе ацэнены ўсім беларускім народам», — адзначыў Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ў сваёй прамове на прыёме, які адбыўся ў межах IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума ў Мінску 4 чэрвеня.

 
У Мінску адбыўся прыём з нагоды дня Святога Пасаду і ў гонар удзельнікаў IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума (+фота)
2014-06-04 20:32:01

4 чэрвеня ў Мінску адбыўся ўрачысты прыём ад імя Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці з нагоды штогадовага дня Святога Пасаду і ў гонар удзельнікаў IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума — каталіцкіх і праваслаўных іерархаў Еўропы. Форум праходзіць у сталіцы Беларусі з 2 па 6 чэрвеня.

 
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў: Мы чакаем ад ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума добрага рэзанансу ў Еўропе
2014-06-05 14:00:45

“Мы чакаем ад ІV Каталіцка-Праваслаўнага Форума добрага рэзанансу ў Еўропе”, - сказаў у размове з Catholic.by Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка. 5 чэрвеня ў Мінску завяршыліся працоўныя пасяджэнні Форума.

 
Біскуп Сандамірскі Кшыштаф Ніткевіч: Важна, каб плюралізм не адбіраў моцы, яснасці ў перадачы Евангелля
2014-06-05 06:26:58

“Касцёл павінен заставацца верным сваёй місіі: падтрымліваць, дапамагаць, абараняць рэлігійную свабоду, але адначасова быць верным сваёй ідэнтычнасці”, - падзяліўся ў размове з Catholic.by біскуп Сандамірскі Кшыштаф Ніткевіч, старшыня Рады па справах экуменізму ў епіскапаце Польшчы.  Іерарх знаходзіцца сярод удзельнікаў ІV Праваслаўна-Каталіцкага Форума “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе”, які праходзіць у Мінску.

 
Адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення IV Праваслаўна-Каталіцкага форума
2014-05-28 11:58:43

28 мая ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення IV Праваслаўна-Каталіцкага форума на тэму “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі для хрысціянскіх Цэркваў Еўропы”. Форум пройдзе ў Мінску з 2 па 6 чэрвеня, у ім прымуць удзел больш за 40 праваслаўных і каталіцкіх іерархаў.

 

Усяго 30 матэрыялаў адзначана цэтлікам ІV Каталіцка-Праваслаўны Форум.

<< Start < Previous 1 2 Next > End >>
Page 2 Of 2
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.