Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пасланне Папы Францішка ўдзельнікам IV Каталіцка-Праваслаўнага Форума
Беларусь
02.06.2014 18:46

Яго Эксцэленцыі
Арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці
Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі

Ваша Эксцэленцыя,

Атрымаўшы звестку пра IV Каталіцка-Праваслаўны Форум, які праходзіць у Мінску 2-6 чэрвеня, тэма якога — «Рэлігія і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе», Папа Францішак пажадаў скіраваць словы сардэчнага прывітання ў адрас Яго Эксцэленцыі Мітрапаліта Паўла, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, каталіцкіх і праваслаўных братоў у біскупстве, шаноўных дакладчыкаў і ўсіх удзельнікаў Форума.

Выражаючы сваё задавальненне гэтай ініцыятывай і спадзеючыся на тое, што праца Форума будзе спрыяць умацаванню сяброўскіх адносінаў і адзінства, Яго Святасць выказвае надзею, што свабода веравызнання ў Еўропе будзе гарантавана ва ўсіх яе аспектах і хрысціяне заўсёды змогуць даць адказ пра сваю надзею лагодна, з павагай і добрым сумленнем (пар. 1 Птр 3, 15-16). Просячы аб малітве, Папа Францішак сардэчна запэўнівае ўсіх удзельнікаў Форума ў сваёй благаслаўляючай памяці.

Кардынал П'етро Паралін
Дзяржаўны сакратар



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.