Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення IV Праваслаўна-Каталіцкага форума |
Беларусь
|
28.05.2014 14:58 |
28 мая ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы да правядзення IV Праваслаўна-Каталіцкага форума на тэму “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі для хрысціянскіх Цэркваў Еўропы”. Форум пройдзе ў Мінску з 2 па 6 чэрвеня, у ім прымуць удзел больш за 40 праваслаўных і каталіцкіх іерархаў.
Каталіцкі Касцёл на пасяджэнні прадставілі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Працу аргкамітэта ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел. У пасяджэнні прынялі ўдзел таксама вікарый Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Барысаўскі Веніямін, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка і прадстаўнікі розных службаў Мінска.
У ходзе пасяджэння была зацверджана праграма правядзення форума, прапрацаваны пытанні ўзаемадзення службаў, адказных за забеспячэнне ходу мерапрыемства.
Паводле афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.