Паведамленне з 45-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
45-ае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 16 снежня 2010 г. у памяшканні Сакратарыята ККББ. На пасяджэнні прысутнічалі таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС.
ф
- Прысутныя абмеркавалі праект новых статутаў ККББ.
- Былі разгледжаны тэксты статутаў санктуарыяў: нацыянальнага і дыяцэзіяльных.
- Абмеркаваны крытэрыі ўдзелу моладзі з розных дыяцэзій Беларусі ў Сусветным дні моладзі, які будзе праходзіць у іспанскім Мадрыдзе з 11 жніўня 2011 г.
- Выслухалі інфармацыю аб праграме падрыхтоўкі да Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане 2012 г.
- Была прадстаўлена інфармацыя аб Кангрэсе сем’яў, які праходзіў у Рыме з 27 па 29 лістапада пад кіраўніцтвам кардынала Энніо Антанэллі, старшыні Папскай рады па справах сям’і.
- Сабраныя выслухалі інфармацыю аб падрыхтоўцы да канферэнцыі для супрацоўнікаў мас-медыя, якая пройдзе 13 мая 2011 г. у Мінску з удзелам арцыбіскупа Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.
- Былі абмеркаваны даты святкавання 20-годдзя Мінска-Магілёўскай Мітраполіі (19 чэрвеня 2011 г.), 20-годдзе стварэння Гродзенскай дыяцэзіі.
- Прысутныя прынялі да ведама, што тытул катэдральнага касцёла Віцебскай дыяцэзіі будзе перанесены з касцёла святой Барбары і нададзены касцёлу Езуса Міласэрнага. Урачыстасці з гэтай нагоды запланаваны на 18 чэрвеня.
- Біскупы зацвердзілі камунікат на свята Святой Сям’і з Назарэту.
|
Адноўлена 17.12.2010 12:54 |