Паведамленне з 46-га Пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
46-ае Пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адбылося 12 мая 2011 г. у памяшканні Сакратарыята ККББ. У пасяджэнні прынялі ўдзел усе члены ККББ акрамя кардынала Казіміра Свёнтка. Таксама прысутнічалі часовы павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры кс. прэлат Крыспін Дубель і Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек МІС. 1. У сувязі з падрыхтоўкай да ХІІІ Сіноду Біскупаў, які будзе праходзіць ў Рыме ў 2013 годзе, былі абраны дэлегат на Сінод і яго намеснік. 2. Члены канферэнцыі абмеркавалі падрыхтоўку да Асамблеі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ), прысвечанай новай евангелізацыі. 3. Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі груп моладзі ў паасобных дыяцэзіях да 24 Сусветнага дня моладзі, які будзе праходзіць у Мадрыдзе з 16 па 21 жніўня гг. Была акрэслена колькасць маладых пілігрымаў з Беларусі (каля 700 асоб), якія накіруюцца ў Іспанію ў суправаджэнні 18 асістэнтаў. У Мадрыдзе будзе вызначаны касцёл, у якім арцыбіскуп Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правядзе катэхезы на беларускай мове. 4. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны дыяцэзіяльныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да VII Сусветнай сустрэчы сем’яў, што адбудзецца ў Мілане ў 2012 годзе. Адказным за пілігрымку з Беларусі прызначаны біскуп Антоні Дзям’янка. 5. Канферэнцыя ККББ вырашыла звярнуцца да Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў з просьбай, каб увесці ў каляндар дыяцэзій у Беларусі літургічны ўспамін благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. 6. Дырэктар Catholic.by кс. Юрый Жэгарын прадставіў стан працы партала і праекты па далейшым развіцці. На заканчэнне ўдзельнікі пасяджэння праспявалі гімн «Salve, Regina». |
Адноўлена 13.05.2011 11:28 |