З 26 па 28 жніўня ў кляштары сясцёр непакалянак у Свіры адбудуцца рэкалекцыi для дзяўчат «Школа Марыі». Мэта рэкалекцый — паглыбленне свайго даверу і любові да Бога.
У касцёлах Божага Цела ў Нясвіжы, Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску і святых Сымона і Алены ў Мінску адбудзецца збор ахвяраванняў на дзейнасць інфармацыйнай службы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (Сatholic.by).
30 жніўня адзначаецца 25-я гадавіна смерці ксяндза інфулата Міхала Арановіча, Генеральнага вікарыя Гродзенскай дыяцэзіі і шматгадовага пробашча парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне. У часы савецкай улады кс. Міхал на працягу 30 гадоў быў адзіным каталіцкім святаром у Гродне.
Катэхетычныя курсы ў Гродне аб’яўляюць набор на 2016-2017 навучальны год. Дадзеныя курсы — для тых, хто жадае глыбей пазнаць каталіцкую веру і стаць правадніком на шляху да збаўлення для іншых.
У першую суботу месяца — 3 верасня — з мэтай непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзінаў у юбілей фацімскіх аб’яўленняў пройдзе другі дзень Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі.
Усталяванне і благаслаўленне пяці крыжоў на вежах новай святыні пройдзе 3 верасня ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка).
4 верасня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што святарскія рэкалекцыі адбудуцца з 5 па 8 верасня ў Ляскоўцы. Правядзе іх рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску кс. Андрэй Рылка.
Мерапрыемства, прысвечанае шасцігоддзю з’яўлення руху АА ў Гомелі, запланавана на 3-4 верасня. На сустрэчу збяруцца людзі з розных гарадоў Беларусі, Расіі, Украіны, Прыбалтыкі і іншых краін.
Школа мастацтваў ў араторыі імя св. Дамініка Савіо, якая працуе ўжо на працягу года, аб’яўляе набор на першыя заняткі.
10 верасня ў мінскім касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча малітоўных груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
Сёстры дамініканкі шчыра запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі «Міласэрнасць заўсёды ONLINE», якія адбудуцца 9-11 верасня ў Ракаве.
Х Нацыянальная пілігрымка сем’яў пад дэвізам «Прабачэнне і паяднанне ў сям’і» пройдзе 10-11 верасня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.
Група для падарожнікаў «Каталіцкі пілігрым» запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у аўтобуснай пілігрымцы на кананізацыю Маці Тэрэзы з Калькуты.
Святкаванне парафіяльнай урачыстасці ў дзясятую гадавіну адраджэння каталіцкай супольнасці на горацкай зямлі адбудзецца 17 верасня. Святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На свяце прагучаць спевы гурта «Laudans», а таксама адбудзецца віктарына «Што? Дзе? Калі?».