28 чэрвеня з мінскага касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) вырушыць велапілігрымка ў Будслаў. Першыя кіламетры шляху да цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай разам з пілігрымамі па традыцыі праедзе і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
30 чэрвеня ў 23.30 у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 3» пакажуць начное набажэнства і святую Імшу апоўначы з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе.
Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Мядзельскім дэканаце пройдзе 3-30 чэрвеня. Яе выніковым прыпынкам стане Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе.
З 30 чэрвеня па 3 ліпеня будзе праходзіць мужчынская пілігрымка ў форме чатырохдзённага сплаву на байдарках. Падчас рэкалекцый — разважанні над Божым словам і духоўныя заняткі на тэму «Малітва ў жыцці мужчын».
Сёлетнія ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання».
8 ліпеня ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча малітоўных груп Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
9 ліпеня ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі івалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П.М. Машэрава ў Бараўлянах Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асвеціць капліцу Маці Божай Фацімскай.
6-9 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску пройдуць рэкалекцыі для хлопцаў, якія жадаюць глыбей распазнаць шлях свайго паклікання.
9 ліпеня ў 10.00 у Радашковічах пройдзе Купалаў фэст, сёлета з нагоды двух юбілеяў. 570-годдзе адзначае адна з найстарэйшых у Беларусі парафія Святой Тройцы ў Радашковічах. Менавіта тут 12 ліпеня 1882 года быў ахрышчаны Янка Купала, 135-годдзе з дня нараджэння якога святкуецца сёлета.
Пяцідзённая пілігрымка пройдзе пад дэвізам «Людемъ посполитымъ к доброму научению» і адбудзецца ў 23 раз.
Урачыстасці Маці Божай Шкаплернай 14-15 ліпеня пройдуць у кармэліцкай парафіі ў Мядзелі. Вернікі парафіі разам з супольнасцю кармэлітаў босых запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у святкаванні адпустовай урачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай.
Пілігрымка «Шляхам мучанікаў нашай зямлі» распачнецца ў Гродне ў касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у 12.00.
15-16 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай Гудагайскай пройдуць пад дэвізам «Насі шкаплер і маліся на ружанцы!»
Бягучы год у Каталіцкім Касцёле прысвечаны святкаванню 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. З гэтай нагоды 20–24 ліпеня Місіянеры Святой Сям’і арганізоўваюць пілігрымку з наведваннем марыйных санктуарыяў у Вільні, Чэнстахове і Ліхэні.
17-20 ліпеня ў Нарачы адбудуцца рэкалекцыі паклікання для хлопцаў, якія цікавяцца духоўнасцю Кармэлю. Духоўныя практыкаванні пройдуць у кляштары айцоў кармэлітаў босых.