Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by 
						
						
		| 
					План сёлетніх мерапрыемстваў у Будславе 			 | 
				
		
					
	| 
								
													Анонсы												
					 | 
	| 
		31.05.2012 12:07	 | 
| 
  Сёлетні фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай пройдзе 6–7 ліпеня пад дэвізам «Марыя — Маці Збаўцы» і стане падрыхтоўкай да 400-гадовага юбілею прысутнасці тут цудадзейнага абраза, што адбудзецца ў 2013 годзе. Прапануем праграму святкаванняў.
  
f 6 ліпеня (пятніца)
  - 13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам санктуарыя
 - 18.00 — святая Імша для пілігрымаў (цэлебруюць новапрэзбітары)
  - 20.30 — Акафіст (хор Грэка-каталіцкай Царквы)
 - 21.00 — марыйныя Нешпары
 - 22.00 — пакутнае набажэнства (падрыхтоўка да споведзі)
  - 23.00 — святы Ружанец
 - 24.00 — працэсія і святая Імша
  
 7 ліпеня (субота)
  - 02.00 — распачынаецца моладзевая праграма ў палатачным гарадку
 - 02.00 — святая Імша паводле грэка-каталіцкага абраду
  - 04.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  - 05.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
 - 06.00 — святая Імша (цэлебруюць айцы бернардынцы)
  - 07.30 — святы Ружанец
 - 09.00 — святая Імша
  - 11.00 — святая Імша (падчас літургіі адбудзецца малітва за асобаў, якія адзначаюць 25- ці 50-гадовы юбілей — святарства, законнага жыцця або сужэнства. Юбіляры атрымаюць спецыяльнае благаслаўленне). Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія.
  
 Як паведамлялася раней, з гэтага года святкаванні ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будуць не 2 ліпеня, а ў першую суботу ліпеня. Святкаванням (але не ўрачыстасці) быў нададзены рухомы характар з той мэтай, каб як мага больш вернікаў мелі магчымасць прыбыць у санктуарый і ўшанаваць Маці Божую ў цудоўным абразе. Разам з тым адпуст у Будславе можна будзе атрымаць і 2 ліпеня (у дзень урачыстасці). У гэты дзень Імшы адбудуцца ў 12.00 і 18.00.  На нашым сайце плануецца таксама онлайн-трансляцыя з урачыстасцяў.  
  
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.