Мітрапаліт Кандрусевіч у Будславе: пакора і нязломная вера — цноты, якім мы павінны вучыцца ў Марыі (дададзена відэа) |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
09.07.2012 14:36 |
У гісторыі збаўлення і гісторыі чалавецтва, як сцвердзіў у гаміліі іерарх, ёсць мноства прыкладаў, калі Бог «выкарыстоўвае простых і пакорных людзей для вялікіх мэтаў». «Таму пакора і нязломная вера — гэта тыя цноты, якім мы павінны вучыцца ў Марыі», — дадаў мітрапаліт. Іерарх заклікаў удзельнікаў будслаўскага фэсту і тых, хто далучыўся да святкавання праз онлайн-трансляцыю, ацаніць сябе па шкале пакоры. Для гэтага арцыпастыр даў кірунак для разважання: «Пакорны чалавек — гэта той, які ведае ўсю праўду пра сябе. Ён ведае, што жыццё, годнасць, ласку збаўлення, свабоду і здольнасць да любові атрымаў дарма. Таму чалавек пакорнага сэрца найперш з’яўляецца кімсьці ўдзячным; удзячным Богу і людзям за атрыманыя дары і ласкі. Такою была Марыя». |