Усіх жадаючых запрашаем ў Мосар на юбілейную малітоўную сустрэчу з нагоды 5-годдзя Алеі цвярозасці, пасаджанай групамі Ананімных алкаголікаў з Беларусі і замежжа. 5–7 кастрычніка з гэтай нагоды ў Мосары адбудуцца трохдзённыя рэкалекцыі, кульмінацыяй якіх стане святкаванне Сусветнага дня цвярозасці.
У праграме: сустрэчы, адпачынак, канферэнцыі і малітва.
Пражыванне, харчаванне і начлег магчымы ў «Доме пілігрыма», а таксама па хатах вернікаў. Пажадана мець з сабой спальны мяшок ці падушку, коўдру і пасцельную бялізну. Кожны ўдзельнік можа скласці дабравольнае ахвяраванне, каб пакрыць выдаткі за пражыванне ў парафіі. У «Доме пілігрыма» ёсць усё неабходнае для жыцця, таму ў ім можна спыніцца разам з дзецьмі. Парафія ў стане прыняць на начлег да 17 чалавек. Замовіць начлег неабходна на сайце мосарскай парафіі. У Мосары шмат сажалак з рыбай, ёсць вялікае возера Царкавішча, тут прыемнае чыстае паветра, палі, лясы і проста цудоўнае, ціхае, прыгожае і святое месца для адпачынку і рэкалекцый.
Прыкладны расклад дня падчас рэкалекцый:
5 кастрычніка (пятніца)
- 09.00 — рэгістрацыя і размяшчэнне ўдзельнікаў
- 10.00 — снеданне
- 10.30 — сустрэча і знаёмства
- 12.00 — сустрэча ў касцёле. Знаёмства з гісторыяй парафіі
- 12.30 — малітва перад рэліквіямі святога Юстына аб цвярозасці нашых сем’яў, моладзі і нашага беларускага народа
- 13.00 — канферэнцыя
- 14.00 — абед
- 15.00 – 17.00 — сустрэчы ў групах
- 17.00 — святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
- 19.00 — вячэра
- 20.00 — вольны час
- 21.30 — вячэрнія малітвы
6 кастрычніка (субота)
- 09.00 — ранішнія малітвы. Снеданне
- 10.00 — знаёмства з Мосарам
Добраўпарадкаванне Алеі цвярозасці - 14.00 — абед
- 15.00 — вандроўка адчыненых вачэй. Канферэнцыя
- 16.00 – 17.00 — сустрэча групаў АА
- 17.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Малітва аб цвярозасці
- 18.00 — урачыстая святая літургія з працэсіяй
- 19.00 — вячэра
- 20.00 — вогнішча
- 21.30 — вячэрняя малітва.
7 кастрычніка (нядзеля)
- 09.00 — ранішнія малітвы. Снеданне
- 10.00 — знаёмства з Мосарам. Наведванне музея
- 11.00 — ружанцовая малітва каля капліцаў
- 12.30 — сведчанні
- 13.00 — святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
- 14.00 — абед
- 15.00 – 17.30 — сустрэча групаў АА. Абмеркаванне і справаздача з жыцця
- 18.00 — вольны час
- 19.00 — вячэра
- 20.00 — ад’езд. Развітанне.
Мосар становіцца ўсё больш вядомым, паступова «санктуарый» св. Юстына-мучаніка становіцца духоўным цэнтрам, які збірае вакол сябе людзей, шукаючых духоўную дапамогу, і цвярдыняй малітвы аб вызваленні ад алкагалізму.
Ксёндз Аляксей Юркайць, адміністратар парафіі Мосар
|