Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Калі пакутуючы Касцёл перамяняецца ў хвалебны: у Мосары памаліліся за памерлых
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
12.11.2012 14:49

У лістападзе католікі перажываюць дні памяці і малітвы за памерлых. У гэтым годзе ў Мосары адбылася адмысловая малітва за памерлых. З 1 па 9 лістапада штодня складалася Эўхарыстычная Ахвяра за ўсіх памерлых з Экзэфіяй і працэсіяй, паводле старадаўняга звычаю, а таксама адбывалася працэсія на могілках.

Для хрысціяніна жыццё пасля смерці не заканчваецца, а толькі змяняецца, людзі для яго не паміраюць, але жывуць іншым жыццём, а нашая сувязь з роднымі, якіх ужо няма на зямлі, не разрываецца, а наадварот узмацняецца. Касцёл пілігрымуючы — гэта мы, якія молімся за Касцёл пакутуючы, каб потым яны ў Касцёле хвалебным маліліся за нас — такая праўда пра еднасць святых.

Мы молімся за памерлых. Маліцца за іх будзем заўсёды… Не заўсёды, аднак, памятаем аб тым, што яны чакаюць і патрабуюць нашай удзячнасці, памяці і малітвы.

Душы ў чыстцы ўжо не могуць выпрасіць для сябе Божай міласэрнасці, бо гэта магчыма ўчыніць толькі на зямлі, — падобна як у падпісаны дакумент ці разлік ужо нічога не дапішаш. Таму яны з надзеяй чакаюць дапамогі ад нас: нашы малітвы і ўчынкі міласэрнасці могуць дзейсна дапамагаць душам нашых памерлых.

На працягу лістапада мы молімся за памерлых, душы якіх церпяць у чыстцы, а таксама дзякуем за тое, што, дасягнуўшы святасці, яны заступаюцца перад Тронам Бога за нас. Гэта таямніца. Яна стане вядомай толькі ў вечнасці, хоць і на зямлі можна заўважаць іх дзейнасць і дапамогу.

Шмат хрысціянаў зведваюць адчувальную дапамогу блізкіх, якія перакрочылі парог смерці. Яны давяраюць ім свае цяжкія справы, моляцца аб іх збаўленні і просяць праз іх заступніцтва аб дапамозе. Збаўленыя душы ў небе жывуць не для сябе, а для іншых, і могуць нам дапамагаць. Гэтая праўда ўмацоўвае нашую веру ў вечнае жыццё.

Падчас набажэнстваў у Мосары кожны дзень традыцыйна адбывалася працэсія па касцёле, што складалася з пяці стацый. На кожнай чыталася малітва за спачылых: І стацыя — за памерлых Папаў, за кардынала Казіміра Свёнтка, за біскупаў і святароў, за духавенства праваслаўнае і каталіцкае, якое загінула ў часы ваяўнічага атэізму ў ГУЛАГу, за душпастыраў парафій, за ксяндза прэлата Юозаса Бульку, законнікаў і законніц; ІІ стацыя — за ўсіх памерлых продкаў, якія жылі даўно, за нашых бабуль і дзядуляў, за бацькоў, якія далі нам жыццё; ІІІ стацыя — за блізкіх родных і сваякоў, памерлых сужонкаў, дзяцей, братоў і сясцёр, за хросных, выхавацеляў, настаўнікаў і дабрадзеяў, якія зрабілі нам якоесьці дабро; IV стацыя — за памерлых ад насілля, за ахвяр войнаў, якія баранілі нашу бацькаўшчыну, наш народ і сем’і, за загінуўшых у катастрофах і аварыях, няшчасных выпадках, за памерлых ад заганаў, асабліва ад алкаголю, і за памерлых у мучэннях хваробаў; V стацыя — за ўсіх памерлых, душы якіх церпяць у чыстцы.

Тое, што мы можам даць нашым памерлым, — гэта малітва, якая з’яўляецца ўдзячнасцю за любоў нашых блізкіх і за ўсё добрае, што яны для нас учынілі на зямлі, і якая дазваляе нам трываць у духоўнай сувязі з імі. Маем надзею і веру, што сустрэнемся з імі ў Нябеснай Айчыне.

Падрабязная інфармацыя на сайце: http://mosar.vickyblog.com.

Кс. Аляксей Юркайць, адміністратар парафіі ў Мосары

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў