Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вернікі Мосара з пакалення ў пакаленне — сведкі Бога ў свеце: парафія адзначыла 220-годдзе
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
30.07.2012 10:38

У 1775–1790 гг. Роберт і Ганна Бжастоўскія, род якіх валодаў Мосарам амаль 200 гадоў, пабудавалі там прыгожы палац у стылі класіцызму, які, на жаль, не захаваўся, а ў 1792 г. выступілі фундатарамі будаўніцтва святыню пад тытулам св. Ганны, нябеснай апякункі Ганны Бжастоўскай. Сёлета мосарская парафія Свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, адзначала 220-годдзе.

Гэта значная дата, таму варта было ўшанаваць усіх продкаў, якія чынілі добрыя справы на мосарскай зямлі і былі сведкамі веры ў Бога. У суботні вечар 28 ліпеня ў парафіі быў урачыста адчынены і асвечаны «Дом пілігрыма», які будзе чакаць падарожнікаў, што шукаюць Божага супакою і прагнуць наталіць Божай ласкай свае духоўныя прагненні, змогуць знайсці ў ім прытулак, каб адпачыць душою і спыніцца на больш працяглы час у мосарскім санктуарыі.

На ўрачыстай святой Імшы, якую цэлебраваў ксёндз Аляксей, гамілію прамовіў францішканін айцец Міраслаў Капчэўскі. Святар звярнуў увагу на падзяку продкам гэтай зямлі, асабліва роду Бжастоўскіх, якія былі вельмі адданыя Пану Богу, а таксама на прыклад святой Ганны ў Божым плане збаўлення, якая паказала і дала чалавецтву праз Панну Марыю самога Бога — Езуса Хрыста, нашага Пана. Падобным чынам і мосарскія вернікі з пакалення ў пакаленне перадавалі прыгожыя традыцыі хрысціянскай веры, былі сведкамі адданасці Богу.

Напрыканцы святкавання вернікі падзякавалі свайму душпастыру ксяндзу Аляксею Юркайцю з нагоды гадавіны святарскага пасвячэння, якая прыпадае на 25 ліпеня, і павіншавалі з 29-м днём нараджэння, якое святар адзначае 29 ліпеня. Парафіяне пажадалі душпастыру моцнага здароўя душы і цела, Божага благаслаўлення і Духа Святога ў служэнні.

Мосарская святыня, сапраўды, надзелена асаблівай Божай ласкай — увесь час у ёй маліліся, прыходзілі да рэліквій шматлікія людзі. Хоць гэты касцёл шмат перажыў ліхалеццяў за часы свайго існавання — пабачыў і тры вайны, і спробы ператварыць яго ў царкву, а ў 1960–1980-х гадах увогуле ледзь не зачыненне, — усе пагрозы былі бяздзейсныя: касцёл заўсёды заставаўся святыняй.

Таму жыхары парафіі захавалі прыгожыя старадаўнія традыцыі і веру. Няхай жа гэтае сведчанне жывой і праўдзівай веры праз заступніцтва святой Ганны надалей трывае з пакалення ў пакаленне і прыносіць багатыя плёны для навяртання людзей і Божага Валадарства!

Падрабязная інфармацыя на сайце:
http://mosar.vickyblog.com

Кс. Аляксей Юркайць, адміністратар мосарскай парафіі

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў