Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новапрэзбітэр Даніла Мыслянцаў да мосарскіх вернікаў: быць рукамі Хрыста
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
11.03.2013 16:03

9 сакавіка ў Мосары падчас велікапосных рэкалекцый адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Данілы Мыслянцава, вікарыя пастаўскай парафіі. Святар прыбыў у Мосар, каб падчас духоўных практыкаванняў удзяліць вернікам прыміцыйнае благаслаўленне.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1917 годзе бальшавікі пачалі зачыняць касцёлы, вывозіць святароў у Сібір, і мільёны людзей сталі ахвярамі рэпрэсій таталітарнага рэжыму. Святароў саджалі ў вязніцы, ссылалі на катаржныя працы ці ўвогуле расстрэльвалі. З касцёлаў рабілі спартыўныя залы, клубы, зернясховішчы, цэхі заводаў або проста ўзрывалі.

Толькі пад канец 80-х гг. улады дазволілі адчыніць касцёлы, вызнаваць веру і адпраўляць набажэнствы. Першы сакратар Камуністычнай партыі Міхаіл Гарбачоў выдаў закон «Аб свабодзе сумлення», у якім сцвярджаў, што веруючым людзям зноў дазволена вызнаваць сваю веру, а святарам — адпраўляць публічныя набажэнствы і катэхізаваць дзяцей і моладзь.

Пасля жнівеньскага путчу ў 1991 г. у Маскве і забароны дзейнасці КПСС на дзяржаўных установах і арганізацыях ужо недзе пачалі знімаць камуністычныя сімвалы, з брамаў многіх прадпрыемстваў зніклі савецкія зоркі, аднак на руінах былога Саюза ўсё яшчэ «хадзіў прывід» Сярпа і Молата, але ўсё ж на гарызонце ўжо віднеўся і ззяў Крыж, знак Хрыстовага збаўлення.

Пасля распаду СССР у Расіі на Урале ў горадзе Пермі, што знаходзіцца за паўтары тысячы кіламетраў ад Масквы, студэнты гістарычнага факультэта праводзілі археалагічныя раскопкі і знайшлі ўкрыжаванне Хрыста. За 70 гадоў драўляныя элементы крыжа былі знішчаныя, засталася толькі фігурка Хрыста, але была яна без рук. Па надпісе «INRI» на ўкрыжаванні два хлопцы здагадаліся, што гэта каталіцкае распяцце. Пашкадаваўшы яго здаваць у музей, яны прыйшлі да адроджанага касцёла ў Пермі і, сказаўшы: «Мы знайшлі Хрыста», аддалі старажытнае ўкрыжаванне святару. Праз год студэнты зноў прыйшлі да святара, сказаўшы: «Мы сапраўды знайшлі Хрыста — мы хочам хрысціцца».

Удзяліўшы хрост, святар звярнуў увагу: «Хрыстус ужо не мае рук, таму вы будзеце Ягонымі рукамі»…

Святар Даніла Мыслянцаў таксама ў юнацкія гады ў Расіі знайшоў Хрыста, прайшоў доўгі шлях падрыхтоўкі і тры месяцы таму, 8 снежня, з рук біскупа Уладзіслава Бліна — сённяшняга ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі на пенсіі — атрымаў святарскае пасвячэнне. «Ego sum sacerdos» — незвычайны дар, які абавязвае быць слугою Хрыста, быць Яго «рукамі», каб служыць як інструмент Божай любові для збаўлення людзей і ўсяго свету.

У час прабывання ў Мосары новапрэзбітэр спавядаў, супольна маліўся з вернікамі, цэлебраваў урачыстую святую Імшу і прамаўляў велікапосныя навукі, наблізіўшы гэтую вялікую радасць хрысціянскага паклікання — «быць рукамі Хрыста, Хрыста ўкрыжаванага і ўваскрослага».

Напрыканцы літургіі новапрэзбітэру падзякавалі за праведзеныя рэкалекцыі душпастыр парафіі і вернікі з в. Мосар і в. Савуткі, павіншавалі яго і пажадалі плённага святарскага служэння.

Няхай жа добры Бог адорвае новапрэзбітэра Данілу Мыслянцава мужнасцю і радасцю ў абвяшчэнні Добрай Навіны і працы на Божай ніве ў Беларусі, а ўсім нам дапаможа «быць рукамі ўкрыжаванага і ўваскрослага Хрыста»!

Кс. Аляксей Юркайць, адміністратар парафіі ў Мосары


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў