| Прыміцыйная святая Імша кс. Вадзіма Уса адбылася ў Іўі | 
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія | 
| 05.06.2012 12:55 | 
| 
 Пасля заканчэння фармацыі і вучобы ў Вышэйшай духоўнaй семінарыі ксяндзоў хрыстусоўцаў 22 мая 2012 г. Вадзім Ус прыняў святарскае пасвячэнне ў архікатэдральнай базыліцы ў Познані (Польшча) з рук біскупа Здзіслава Фартуняка. Ксёндз Вадзім Ус цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ў дзень свайго нараджэння і дзяліўся з вернікамі, роднымі і шматлікімі сябрамі радасцю дару святарства. Гэтая падзея стала вялікай урачыстасцю для ўсёй парафіі. Святарскія прыміцыі кс. Уса прыгожа ўпісаліся ў юбілей 20-годдзя душпастырскай працы хрыстусоўцаў у Беларусі, а таксама 80-годдзя існавання Таварыства Хрыста для палякаў эмігрантаў. | 
| Фотарэпартаж | 












 У нядзелю Найсвяцейшай Тройцы, 3 чэрвеня 2012 г., у касцёле святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбыліся святарскія прыміцыі ксяндза Вадзіма Уса TChr. Варта адзначыць, што святар з’яўляецца ўжо чацвёртым хрыстусоўцам, які паходзіць з гэтай парафіі.
У нядзелю Найсвяцейшай Тройцы, 3 чэрвеня 2012 г., у касцёле святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбыліся святарскія прыміцыі ксяндза Вадзіма Уса TChr. Варта адзначыць, што святар з’яўляецца ўжо чацвёртым хрыстусоўцам, які паходзіць з гэтай парафіі. для друку
 для друку
