«Caritas» у Іўі здзяйсняе ўчынкі міласэрнасці ў Вялікі пост |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
23.03.2013 18:38 |
Перыяд Вялікага посту — час для руплівага выканання ўчынкаў міласэрнасці. Гэта таксама добры час для таго, каб вярнуць надзею найбольш бедным. Менавіта таму дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» у Іўі (філіял «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі) у Вялікі пост занялося распаўсюджваннем упрыгажэнняў на велікодны стол і галінак на Пальмовую нядзелю. Грошы з іх продажу прызначаны на патрэбы людзей, якія найбольш патрабуюць дапамогі, і для дзяцей з інтэрната. Менавіта апошнія разам з валанцёрамі рабілі ўпрыгажэнні і пальмовыя галінкі. Кс. Юрый Марціновіч (AG) |
Фотарэпартаж |