Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Пальмовую нядзелю вернікі Іўя прайшлі вуліцамі горада
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.03.2013 16:52

Перад тым, як увойдзем у дні мукі і смерці Збаўцы, уключаемся ў шчырую і простую радасць Пальмовай нядзелі. Пальмовая нядзеля нагадвае нам урачысты ўезд Езуса ў Ерузалем. У гэты дзень у парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі завяршыліся велікапосныя рэкалекцыі і прайшла працэсія вуліцамі горада.

Ужо другі год запар у Пальмовую нядзелю ў Іўі арганізуецца святочная працэсія праз цэнтр горада, якая распачынаецца ў касцёле і працягваецца каля двух кіламетраў. Адкрытасць вернікаў на ўдзел у такой працэсіі з’яўляецца сведчаннем веры, якое выражаецца праз спеў, малітву, радасць. Працэсія стала добрым завяршэннем велікапосных рэкалекцый, што трывалі тут 22–24 сакавіка, і сімвалічным увядзеннем веры ў жыццё: сапраўдны хрысціянін не трымае веру толькі для сябе, але жадае дзяліцца з іншымі.

Горад Іўе, што на Гродзеншчыне, вядомы тым, што на яго тэрыторыі пражываюць вызнаўцы розных канфесій і рэлігій — каталіцкай, праваслаўнай, мусульманскай і іўдзейскай. У Пальмовую нядзелю вернікі Каталіцкага Касцёла далі ўсім выразнае сведчанне сваёй веры.

Кс. Юрый Марціновіч

(SZh)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.