Ксёндз Віталь Даніловіч МІС цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ў Наваполацку |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
04.02.2013 17:40 |
3 лютага парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваполацку перажыла ўрачыстасць. Ксёндз Віталь Даніловіч МІС, якому 2 лютага Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўдзяліў святарскае пасвячэнне, цэлебраваў у сваёй роднай парафіі прыміцыйную святую Імшу. Парафіяльны касцёл сабраў шматлікіх вернікаў і гасцей. Пры алтары разам з новапрэзбітэрам маліліся правінцыял марыянаў кс. Павел Навумовіч MIC, браты ў святарстве, дыякан і семінарысты. Гамілію прамовіў кс. Андрэй Сідаровіч MIC, які пажадаў маладому святару быць, як прарок Ерамія, «верным Божаму слову і быць падобным да нашага Настаўніка Езуса Хрыста». |
Фотарэпартаж |