Духавенства Віцебшчыны сустрэлася ў Наваполацку |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
15.12.2010 12:21 |
Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. Канцэлебравалі літургію а. Раман Шульц ОР з Віцебска і пробашч полацкай парафіі кс. прэлат Францішак Кісель. Прамаўляючы Божае слова, а. Раман Шульц ОР звярнуў увагу прысутных на сутнасць і важнасць адарацыі Хрыста ў Эўхарыстыі. Пасля малітвы адбылася арганізацыйная сустрэча. Ксёндз Вячаслаў Барок распавёў пра магчымасць арганізацыі агульнадыяцэзіяльнай пілігрымкі ў Святую Зямлю. Былі таксама прадстаўлены новыя катэхетычныя дапаможнікі і іншыя выданні. Пробашч наваполацкай парафіі кс. канонік Аляксандр Чайкоўскі запрасіў гасцей на абед у рэстаран «Нафтан». Там адбылася аплатковая сустрэча. Снежаньскія завеі не перашкодзілі віцебскім святарам і сёстрам сабрацца разам дзеля большай хвалы Божай. Няхай жа адвэнтовыя маразы і сцюжы не замарозяць нашых сэрцаў напярэдадні Божага Нараджэння. Падрыхтуйма дарогу Пану! Кс. Віктар Місевіч |
Фотарэпартаж |