Новы абраз Валяр'яна Янушкевіча ў Наваполацку |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
21.06.2010 13:50 |
Выкананы ў тэхніцы барэльефа і змешчаны ў галоўным алтары, ён прыцягвае да сябе ўвагу верніка адразу ж, як толькі ён пераступае парог гэтай святыні. Прыцягвае да сябе ўвагу і дапамагае ў малітве, годным перажыванні святой Эўхарыстыі. 20 чэрвеня 2010 г. гэты абраз асвяціў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, жартаўліва заўважыўшы напрыканцы набажэнства, што ён ахвотна служыў бы ў гэтым касцёле вікарыем — такі ён прыгожы. У гаміліі на святой Імшы Апостальскі Візітатар для Грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек гаварыў пра тое, наколькі важна для верніка годнае перажыванне таямніцы Эўхарыстыі. Безумоўна, у гэтым наваполацкім католікам будзе заўсёды дапамагаць абраз Апошняй Вячэры Валяр'яна Янушкевіча. І. Студзеньская |
Фотарэпартаж |